У Гомелі на прыпынку сутыкнуліся аўтобус і тралейбус, ёсць пацярпелыя (фота). 21.by

У Гомелі на прыпынку сутыкнуліся аўтобус і тралейбус, ёсць пацярпелыя (фота)

05.02.2018 15:56 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота Анатоля Вераб’ёва, vk.com/gomel_detka

У Гомелі на прыпынку грамадскага транспарту сутыкнуліся аўтобус і тралейбус. Здарэнне адбылося ў панядзелак каля 12-й гадзіны. На прыпынку “Вуліца Макаёнка” з тралейбусам сутыкнуўся аўтобус, які рухаўся ззаду. Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама, кіроўца аўтобуса не ўлічыў умовы надвор’я і не паспеў затармазіць на слізкай дарозе.

У аўтааварыі пацярпелі трое чалавек. 7-гадоваму хлопчыку і мужчыне пенсійнага ўзросту аказалі меддапамогу і адпусцілі дахаты: першы стукнуўся носам, а другі — спіной. А вось пацярпелую жанчыну шпіталізавалі.

Фотаздымкі з месца здарэння з’явіліся ў сацыяльных сетках.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота Анатоля Вераб’ёва, vk.com/gomel_detka У Гомелі на прыпынку грамадскага транспарту сутыкнуліся аўтобус і тралейбус. Здарэнне адбылося ў панядзелак каля 12-й гадзіны....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика