Магілёвец прыйшоў у міліцыю і прызнаўся ў забойстве бацькі
05.02.2018 15:56
—
Разное
|
Месца злачынства. Фота: sk.gov.by Магілёўскі міжраённы аддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу на 43-гадовага мясцовага жыхара. Мужчыну падазраюць у забойстве заведама састарэлай асобы. Мужычна сам прыйшоў у РАУС Ленінскага раёна Магілёва і прызнаўся ў забойстве 78-гадовага бацькі, паведамляе Следства выявіла, што 11 студзеня п'яны мужчына наўмысна некалькі разоў стукнуў табурэтам бацьку ў галаву, забіўшы яго. Цела пенсіянера праляжала ў кватэры тры тыдні. Затрыманы дае паказанні. Следчыя высвятляюць матыў злачынства. З месца здарэння забралі і далучылі да матэрыялаў крымінальнай справы рэчавыя доказы. Следства прызначыла комплекс судовых экспертыз, у тым ліку будзе праведзеная экспертыза псіхічнага стану падазраванага. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Месца злачынства. Фота: sk.gov.by Магілёўскі міжраённы аддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу на 43-гадовага мясцовага жыхара. Мужчыну падазраюць у...
|
|