“Зайцу”, які ўцёк з тралейбуса ў Мінску ад кантралёра і пры гэтым пакінуў у салоне заплечнік, пагражае крымінальная адказнасць. Як паведамляла Еўрарадыё, здарэнне адбылося 21 студзеня на прыпынку “Дом быта” на праспекце Ракасоўскага. Малады чалавек паказаў кантралёру талон, які быў “прабіты” двойчы. Пасля таго як кантралёр прапанаваў на прыпынку выйсці і аформіць штраф, хлопец уцёк. Праваахоўнікі не сталі яго палохаць, прапаноўвалі праз СМІ з’явіцца і забраць заплечнік. Але ён не прыходзіў.
Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца Ленінскага РУУС сталіцы Таццяна Кавалёва, супрацоўнікі крымінальнага вышуку здолелі высветліць асобу “зайца”. Ім аказаўся 20-гадовы жыхар Мінскай вобласці. У сталіцу ён прыехаў з мэтай працаўладкавання, жыў у сваякоў у мікрараёне “Серабранка”. Малады чалавек не паслухаўся сваякоў і самастойна не звяртаўся да праваахоўнікаў, якія яго шукалі, чакаў, калі пройдзе тэрмін прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці. Аднак цяпер яго чакае крымінальная адказнасць, артыкул — гвалт ці пагроза гвалту ў адносінах службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі. Хлопцу пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі. Справа ў тым, што ў тралейбусе ён забраў у кантралёра асадку і нанёс яму некалькі ўдараў ёй у твар. А пачалося ўсё з таго, што ён не набыў квіток на праезд, а вырашыў скарыстацца “прабітым” талонам, які знайшоў у тралейбусе.
Фота: guvd.gov.by “Зайцу”, які ўцёк з тралейбуса ў Мінску ад кантралёра і пры гэтым пакінуў у салоне заплечнік, пагражае крымінальная адказнасць. Як паведамляла...