У цэнтры Мінска ў выніку аварыі без цяпла засталіся дзясяткі дамоў (фота)
06.02.2018 19:15
—
Разное
|
Фота: vk.com/minskenergo У цэнтры Мінска ў выніку аварыі без цяпла засталіся дзясяткі дамоў. Здарэнне адбылося 6 лютага. У Міхайлаўскім скверы паміж вуліцамі Кірава, Свярдлова і Ленінградскай быў пашкоджаны трубаправод дыяметрам 426 мм, пракладзены 24 гады таму. Ідзе ліквідацыя наступстваў здарэння, інфармуе Часова без цяпла засталіся жыхары двух дзясяткаў жылых дамоў і больш за два дзясяткі адміністрацыйных будынкаў па вуліцах Бабруйская, Ульянаўская, Кірава, Ленінградская, Свярдлова, па Міхайлаўскім завулку, праспекце Незалежнасці, Прывакзальнай плошчы. У іх ліку — гімназія № 75, станцыя метро “плошча Леніна”, прыгарадныя касы. Больш падрабязна гл. Тэлеканал АНТ паведамляе, што рамонтныя працы могуць скончыцца ўначы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: vk.com/minskenergo У цэнтры Мінска ў выніку аварыі без цяпла засталіся дзясяткі дамоў. Здарэнне адбылося 6 лютага. У Міхайлаўскім скверы паміж вуліцамі Кірава,...
|
|