У Бялынічах снегаўборачны грузавік прыціснуў рабочых да сцяны гаража
07.02.2018 13:40
—
Разное
|
![]() Здымак з архіву. У Бялынічах снегаўборачны грузавік прыціснуў двух рабочых да сцяны гаража. Мужчыны (1973 і 1981 гадоў нараджэння) атрымалі цяжкія цялесныя пашкоджанні. Распачатая крымінальная справа, артыкул — парушэнне правіл аховы працы, якое пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання двум асобам. афіцыйная прадстаўніца УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк, здарэнне адбылося на дарожна-эксплуатацыйным участку № 74 прадпрыемства “Магілёўаўтадор”. Па версіі следства, галоўны механік не забяспечыў выкананне працаў з улікам усіх мер бяспекі — рабочыя ўстанаўлівалі на аўтамабіль снегаачышчальнік, але перад гэтым не азнаёміліся з асаблівасцямі эксплуатацыі. Машына раптоўна паехала наперад і рабочыя не паспелі адбегчы. Прызначаны экспертызы, працягваецца праверка абставін няшчаснага выпадку. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. У Бялынічах снегаўборачны грузавік прыціснуў двух рабочых да сцяны гаража. Мужчыны (1973 і 1981 гадоў нараджэння) атрымалі цяжкія цялесныя... |
|