23-гадовую дзяўчыну ў Віцебску затрымалі за махлярства з футрамі
09.02.2018 14:56
—
Разное
|
Фота: sk.gov.by Віцебскі гараддзел У снежні 2016 года дзяўчына дамовілася са знаёмай, каб тая аформіла на сябе растэрміноўку ў салоне сувязі. Пры гэтым віцяблянка не мела намеру плаціць за аформлены на чужое імя мабільны тэлефон. Дарэчы, гэты гаджэт, які каштаваў больш за 360 рублёў, яна пазней здала ўа ламбард. У лютым 2017 года віцяблянка пазычыла на два тыдні ў знаёмага лічбавую фотакамеру "Canon" (коштам больш за 1530 рублёў). Гэтую апаратуру яна ў той самы дзень здала ў ламбард ў Віцебску. Атрыманыя гроша забрала сабе. Напрыканцы 2017 года ў Следчы камітэт сталі паступаць заявы ад грамадзян, якія скардзілі на махлярства віцябслянкі ў інтэрнэце. На сваіх старонках яна размяшчала абвесткі аб продажы тавараў — пераважна футраў. Жанчына абвяшчала прывабны кошт на футры з лісы, пясца ды іншых відаў. Пры гэтым яна дадавала свае анкетныя звесткі і нумар мабільніка. Патэнцыйныя пакупнікі пачыналі перапіску з дзяўчынай, размаўлялі па тэлефоне, дамаўляліся пра куплю. Пасля гэтага яны пераводзілі грошы на карт-рахунак, які ўказвала віцяблянка. Але футраў так і не атрымлівалі. Агульная сума, якой з чэрвеня 2017-га і да моманту затрымання завалодала дзяўчына, склала больш за 4600 рублёў. Пацярпелымі па справе прызнаныя 18 жыхароў Беларусі. Жанчына адмаўляла сваю віну ў злачынствах, адмовілася кампенсаваць шкоду пацярпелым. Паводле яе версіі, яна сама стала ахвярай падману: маўляў, паверыла знаёмаму, які прапанаваў ёй зарабіць і якому яна нібыта пералічвала асноўную суму атрыманых грошай. Следства заяўляе, што версія была старанна правераная і не знайшла пацвярджэння. Жанчыне выставілі абвінавачанне ў растраце маёмасці асобай, якой яно даверана, і махлярстве, учыненым паўторна. Абвінавачаную ўзялі пад варту. Следчыя працягваюць высввятляць акалічнасці злачынстваў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sk.gov.by Віцебскі гараддзел Следчага камітэта расследуе крымінальную справу на 23-гадовую мясцовую жыхарку. Яе вінавацяць у махлярстве і растраце маёмасці. У...
|
|