У Мінску сутыкнуліся аўтобус і тры легкавікі, ёсць пацярпелыя (фота). 21.by

У Мінску сутыкнуліся аўтобус і тры легкавікі, ёсць пацярпелыя (фота)

20.02.2018 16:42 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: ДАІ Мінска.

У Мінску сутыкнуліся рэйсавы аўтобус і тры легкавікі. Здарэнне адбылося каля 8-й гадзіны раніцы 20 лютага на вуліцы Селіцкага. Renault Twingo на закругленні дарогі сутыкнуўся з Renault Laguna, які рухаўся ў спадарожным накірунку. Першы аўтамабіль адкінула на паласу сустрэчнага руху, дзе ён закрануў Citroen Xsara Picasso. Апошні легкавік сутыкнуўся з аўтобусам 61-га маршрута.

Як інфармуе агенцтва “Мінск-навіны”, у аўтааварыі пацярпела 36-гадовая жанчына-кіроўца Renault Twingo і яе сын (2012 года нараджэння), які знаходзіўся ў дзіцячым утрымліваючым прыстасаванні. БЕЛТА са спасылкай на ДАІ дадае, што ў іх закрытыя чэрапна-мазгавыя траўмы лёгкай ступені.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ДАІ Мінска. У Мінску сутыкнуліся рэйсавы аўтобус і тры легкавікі. Здарэнне адбылося каля 8-й гадзіны раніцы 20 лютага на вуліцы Селіцкага. Renault Twingo на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика