У Мінску затрыманы пастаўшчык камплектуючых для фермаў па здабычы крыптавалюты
21.02.2018 17:02
—
Разное
|
![]() Фота: guvd.gov.by У Мінску затрыманы пастаўшчык камплектуючых для фермаў па здабычы крыптавалюты. Мужчына летась у лістападзе арганізаваў фірму, прымаў замовы, атрымліваў грошы, але дамоўныя абавязацельствы не выконваў. Праваахоўнікі высветлілі, што ён набываў дарагія аўтамабілі, афармляў іх на трэціх асоб, але карыстаўся сам. 28-гадовы жыхар Мінскай вобласці здзяйсняў і іншыя махлярскія дзеянні. афіцыйная прадстаўніца Першамайскага РУУС Мінска Кацярына Дабравольская, таксама зламыснік лічыўся намеснікам дырэктара аднаго з мінскіх СТА. У 2014-2017 гадах ён пазычаў грошы (ад 5 да 50 тысяч долараў) у грамадзян на адкрыццё і развіццё бізнэсу, на набыццё крыптавалюты, за аказанне паслуг па набыцці і дастаўцы аўтамабіляў з Расіі. Спачатку мужчына іх вяртаў, каб увайсці ў давер да "крэдытораў", а пасля пачаў прысвойваць. Праваахоўнікам вядома пра 50 пацярпелых, аднак іх колькасць можа быць значна большай. Таму яны і апублікавалі здымкі падазраванага. У адносінах мужчыны распачатыя некалькі крымінальных спраў па артыкуле "Махлярства". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: guvd.gov.by У Мінску затрыманы пастаўшчык камплектуючых для фермаў па здабычы крыптавалюты. Мужчына летась у лістападзе арганізаваў фірму, прымаў замовы,... |
|