У Навагрудскім раёне падчас тушэння пажару загінуў ратавальнік. 21.by

У Навагрудскім раёне падчас тушэння пажару загінуў ратавальнік

26.02.2018 11:13 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: mchs.gov.by

У Навагрудскім раёне ў вёсцы Неўда падчас тушэння пажару загінуў ратавальнік — камандзір аддзялення старшы прапаршчык унутранай службы Дзмітрый Зайко. Трагічнае здарэнне адбылося ўночы 26 лютага. Зайко з калегамі правяраў інфармацыю, што ў доме, дах якога быў ахоплены агнём, засталася жанчына. У гэты момант абрынуліся бэлькі перакрыцця і комін печы. Ратавальнік быў заціснуты будаўнічымі канструкцыямі. Яго адтуль дасталі і адправілі ў бальніцу, дзе ён праз некалькі гадзін памёр у рэанімацыі.

Дзмітрый Зайко служыў у Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях з 1996 года. На месцы пажару працуе камісія, якую ачольвае першы намеснік міністра. Высвятляюцца ўсе абставіны здарэння, інфармуе прэс-служба МНС.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: mchs.gov.by У Навагрудскім раёне ў вёсцы Неўда падчас тушэння пажару загінуў ратавальнік — камандзір аддзялення старшы прапаршчык унутранай службы Дзмітрый...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика