Самалёт Мінск-Парыж дзве гадзіны кружыў над Беларуссю і вярнуўся ў аэрапорт. 21.by

Самалёт Мінск-Парыж дзве гадзіны кружыў над Беларуссю і вярнуўся ў аэрапорт

27.02.2018 18:38 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Нацыянальны аэрапорт Мінск. Фота: БЕЛТА

Самалёт Мінск-Парыж 27 лютага мусіў вярнуцца назад, у аэрапорт вылету. Прычынай вяртання была няспраўнасць у сістэме кандыцыянавання, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на авіякампанію "Белавія".

Самалёт вылецеў з Мінска ў адпаведнасці з раскладам — у 11.40. Пасля гэтага ён дзве гадзіны кружляў над Беларуссю, выпрацоўваючы паліва. У 13.38 самалёт вярнуўся ў Нацыянальны аэрапорт Мінск.

У "Белавія" патлумачылі: "Пры ўзлёце авіялайнера Embraer 195 у кабіне пілотнага складу спрацавала сігналізацыя аб тэхнічнай няспраўнасці ў сістэме кандыцыянавання. Экіпаж прыняў рашэнне аб выпрацоўцы паліва для вяртання паветранага судна ў аэрапорт вылету. Пасадка ў Нацыянальным аэрапорце Мінск прайшла ў штатным рэжыме".

У Парыж пасажыры адправіліся рэзервовым самалётам у 15.55.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нацыянальны аэрапорт Мінск. Фота: БЕЛТА Самалёт Мінск-Парыж 27 лютага мусіў вярнуцца назад, у аэрапорт вылету. Прычынай вяртання была няспраўнасць у сістэме...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика