На "Белшыне" перакуліўся трохтонны пагрузчык, кіроўца загінуў
28.02.2018 12:50
—
Разное
|
Фота: komkur.info
Трагічнае здарэнне адбылося каля гадзіны ночы на 28 лютага на бабруйскім ААТ "Белшына", піша мясцовае выданне Па словах работнікаў прадпрыемства, пяцітонны пагрузчык мусіў вывезці з прадпрыемства партыю пакрышак. Але тэхніка затрымалася з-за снегу і наледзі. На дапамогу загрузлай тэхніцы адправілі яшчэ адзін пагрузчык — трохтонны. За яго рулём быў 36-гадовы кіроўца. Падчас буксіроўкі кола лягчэйшага пагрузчыка трапіла ў снежную яму, і машына павалілася набок. Шыя кіроўцы апынулася заціснутай паміж дахам пагрузчыка і зямлёй. Мужчына памёр на месцы здарэння да прыезду хуткай. Праверкай здарэння займаюцца следчыя Бабруйскага міжраённага аддзялення Следчага камітэта. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: komkur.info Трагічнае здарэнне адбылося каля гадзіны ночы на 28 лютага на бабруйскім ААТ "Белшына", піша мясцовае выданне "Коммерческий курьер". Па словах...
|
|