Аўтобус і таксоўка сутыкнуліся ў Брэсце
01.03.2018 13:16
—
Разное
|
![]() Фота: gaibrest.by ДТЗ з удзелам аўтобуса і таксоўкі адбылося ў Брэсце 28 лютага каля 12 гадзін 13 хвілін, піша Паводле папярэдняй інфармацыі, 26-гадовы брэстаўчанін на аўтамабілі "Таёта Прыус" ехаў па вуліцы Сяброўскай у напрамку вуліцы Чырвонасцяжнай. На скрыжаванні з кругавым рухам "Таёта" пераязджала з левай у правую паласу руху. Пры гэтым таксовец не саступіў дарогу аўтобусу "МАЗ", якім кіраваў 53-гадовы брэстаўчанін. Аўтобус рухаўся ў спадарожным кірунку па правай паласе. Пры сутыкненні аўтобуса і таксоўкі пацярпела 63-гадовая пасажырка аўтобуса. З рознымі траўмамі яе шпіталізавалі ў Брэсцкую гарадскую лякарню хуткай дапамогі. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: gaibrest.by ДТЗ з удзелам аўтобуса і таксоўкі адбылося ў Брэсце 28 лютага каля 12 гадзін 13 хвілін, піша gaibrest.by. Паводле папярэдняй інфармацыі, 26-гадовы брэстаўчанін... |
|