У лясах Гродзенскага раёна злавілі манголаў, якія ішлі ў Польшчу. 21.by

У лясах Гродзенскага раёна злавілі манголаў, якія ішлі ў Польшчу

01.03.2018 22:16 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здымак з архіву.

У лясах Гродзенскага раёна злавілі двух манголаў, якія ішлі ў Польшчу. Здарэнне адбылося ўвечары 27 лютага. Памежнікам пра невядомых паведамілі мясцовыя жыхары. У выніку іх затрымалі каля населенага пункту Струбка.

Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта, мужчыны прызналіся, што хацелі нелегальна перайсці мяжу “ў пошуках лепшых умоў жыцця ў Еўрасаюзе”. Аднаму з іх 42 гады, іншаму — 43. Пры сабе ў манголаў не было дакументаў, яны ўзялі ў дарогу толькі грошы.

Адміністрацыйны працэс у адносінах затрыманых распачалі не толькі за спробу незаконнага перасячэння дзяржаўнай мяжы, але і за парушэнне памежнага рэжыму. Мужчыны затрыманыя на тэрмін да 3 сутак. Ім пагражае штраф і, верагодна, дэпартацыя.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. У лясах Гродзенскага раёна злавілі двух манголаў, якія ішлі ў Польшчу. Здарэнне адбылося ўвечары 27 лютага. Памежнікам пра невядомых паведамілі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика