На пажары ў Бягомлі выратавалі 5 чалавек (фота). 21.by

На пажары ў Бягомлі выратавалі 5 чалавек (фота)

02.03.2018 10:36 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: vitebsk.mchs.gov.by

На пажары ў Бягомлі ў Докшыцкім раёне выратавалі 5 чалавек. Здарэнне адбылося каля 21-й гадзіны ў чацвер, 1 сакавіка. Як інфармуе прэс-служба МНС, узгаранне адбылося ў адной з кватэр на першым паверсе двухпавярховага жылога дома. Калі на месца прыехалі ратавальнікі, пад’езд быў моцна задымлены. З кватэры, у якой адбыўся пажар, вывелі 63-гадовую гаспадыню, яе мужа і 15-гадовую ўнучку, а з кватэры з 2-га паверха — 55-гадовага гаспадара з жонкай. Усе яны былі шпіталізаваныя з прыкметамі атручвання прадуктамі гарэння. З іншых кватэр эвакуявалі яшчэ 7 чалавек.

Мяркуецца, што ўзгаранне ўзнікла з-за парушэння правіл эксплуатацыі ацяпляльнага катла, які працуе на цвёрдым паліве.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: vitebsk.mchs.gov.by На пажары ў Бягомлі ў Докшыцкім раёне выратавалі 5 чалавек. Здарэнне адбылося каля 21-й гадзіны ў чацвер, 1 сакавіка. Як інфармуе прэс-служба МНС,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика