У Мінску ў задымленай кватэры знайшлі дзяцей, замкнёных у шафе. 21.by

У Мінску ў задымленай кватэры знайшлі дзяцей, замкнёных у шафе

03.03.2018 19:44 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: МНС

У Мінску выратавальнікі выехалі на выклік у задымленую кватэру і знайшлі там траіх дзяцей, замкнёных у шафе. Інцыдэнт адбыўся 3 сакавіка ў доме на вуліцы Казіміраўскай, што ў Каменнай горцы. Дзверы супрацоўнікам МНС адчыніў гаспадар: у кватэры пахла гарэлым, як потым высветлілася, на кухні загарэлася канапа. Гаспадар з жонкай патушылі яе самастойна, захоўвалася толькі тленне паралону.

Выратавальнікі разабраліся з узгараннем і пачалі абследаваць кватэру. Гаспадары сказалі, што ў іх чацвёра дзяцей і ўсе яны ў бабулі. Аднак у дзіцячым пакоі ў замкнёнай шафе выратавальнікі знайшлі дваіх хлопчыкаў 2008 і 2015 года нараджэння, а таксама дзяўчынку 2012 года нараджэння. Дзеці былі напалоханыя. Яны сказалі, што ў шафе іх замкнула маці і загадала сядзець ціха.

Дзяцей агледзілі медыкі і прызналі іх стан здавальняючым. На месца здарэння выехала міліцыя. Муж і жонка не здолелі растлумачыць, якім чынам загарэлася канапа. Супрацоўнікі МНС адзначылі антысанітарны стан кватэры.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: МНС У Мінску выратавальнікі выехалі на выклік у задымленую кватэру і знайшлі там траіх дзяцей, замкнёных у шафе. Інцыдэнт адбыўся 3 сакавіка ў доме на вуліцы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика