Экіпаж міліцыі трапіў пад цягнік пад Добрушам
05.03.2018 11:14
—
Разное
|
Фота: БЕЛТА Трагічная аўтааварыя адбылася ўвечары 3 сакавіка каля вёскі Чырвоная Буда Добрушскага раёна. На нерэгуляваным чыгуначным пераездзе міліцэйскі аўтамабіль трапіў пад цягнік, піша Пры ДТЗ адзін з супрацоўнікаў міліцыі ад траўмаў памёр на месцы, другога давялося шпіталізаваць у рэанімацыйнае аддзяленне лякарні — ён у цяжкім стане. Яму спатрэбяцца некалькі складаных аперацыяў. Трэці міліцыянт шпіталізаваны ў аддзяленне хірургіі. Пацярпеў таксама і затрыманы мясцовы жыхар: у яго ўдар сцягна. Загінуламу міліцыянту, як паведамляецца, было 32 гады. У яго засталіся жонка і двое дзяцей. Пахаванне загінулага пройдзе ў Добрушы 5 сакавіка. Паводле звестак у СМІ, міліцэйскі нарад выязджаў у адну з вёсак раёна, дзе адбылася п'яная бойка. Пры гэтым яны затрымалі мясцовага жыхара, якога везлі на медыцынскі агляд. ДТЗ адбылося падчас жудасных умоваў надвор'я: завіруха, вецер, снежныя заносы, фактычна нулявая бачнасць. Загінулы міліцыянт быў за рулём. Цяжкія траўмы атрымаў яго калега, які сядзеў на пярэднім пасажырскім месцы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА Трагічная аўтааварыя адбылася ўвечары 3 сакавіка каля вёскі Чырвоная Буда Добрушскага раёна. На нерэгуляваным чыгуначным пераездзе міліцэйскі...
|
|