У Ляхавічах даішнікі зладзілі пагоню за п'яным бяспраўнікам
05.03.2018 14:22
—
Разное
|
Фота: БЕЛТА У Ляхавічах супрацоўнікі ДАІ з пагоняй затрымалі п'янага бяспраўніка, перадае Здарэнне адбылося а чацвёртай гадзіны раніцы 4 сакавіка. Даішнікі звярнулі ўвагу на аўтамабіль Mazda Xedos 6, які заязджаў у Ляхавічы з боку Баранавічаў. Даішнікі далі кіроўцу сігнал спыніцца, але той павялічыў хуткасць і паспрабаваў уцячы. Інспектары кінуліся ў пагоню і неўзабаве дагналі парушальніка. Кіроўца быў затрыманы. У салоне аўтамабіля міліцыянты пабачылі яшчэ трох чалавек, прычым адзін з іх быў уладальнікам іншамаркі. Выявілася, што за рулём аўто быў 22-гадовы жыхар Ляхавічаў. Ён быў нецвярозы — больш за 1 праміле. На мужчыну склалі адміністрацыйныя пратаколы за кіраванне транспартам у стане ап'янення і кіраванне транспартным сродкам асобай, якая не мае права кіравання. Высветлілася, што кіроўцу ўжо неаднаразова затрымлівалі за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане. Апошні раз гэта адбылося на пачатку года. Таксама адміністрацыйны пратакол складзены на ўладальніка аўтамабіля Mazda. Ён заявіў, быццам не ведаў, што пусціў за руль п'янага таварыша. Супрацоўнікі ДАІ працягваюць праверку. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА У Ляхавічах супрацоўнікі ДАІ з пагоняй затрымалі п'янага бяспраўніка, перадае БЕЛТА са спасылкай на абласную Дзяржаўтаінспекцыю. Здарэнне адбылося а...
|
|