У Кобрынскім раёне аўтамабіль праляцеў у паветры каля 60 метраў (відэа). 21.by

У Кобрынскім раёне аўтамабіль праляцеў у паветры каля 60 метраў (відэа)

07.03.2018 14:36 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здымак з архіву. Фота: Delfi

У Кобрынскім раёне аўтамабіль праляцеў у паветры каля 60 метраў. Здарэнне адбылося каля 17-й гадзіны ў аўторак, 6 сакавіка, на трасе М-1 “Брэст — Мінск — мяжа Расійскай Федэрацыі”.

Як інфармуе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, аўтамабілем “Рэно Кліа” кіраваў 52-гадовы жыхар Брэста. Ён рухаўся з боку Бярозы ў накірунку абласнога цэнтра. На 68-м кіламетры аўтадарогі ён не саўладаў з кіраваннем, аўтамабіль з’ехаў на абочыну, дзе сутыкнуўся з асвятляльным слупом. Пасля гэтага машына літаральна паляцела ў кювет. Мяркуецца, што кіроўца мог заснуць, што і стала прычынай здарэння.

Траўмы атрымала 25-гадовая жыхарка Брэста, якая ехала ў якасці пасажыра. Яе шпіталізавалі ў Кобрынскую цэнтральную раённую бальніцу.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: Delfi У Кобрынскім раёне аўтамабіль праляцеў у паветры каля 60 метраў. Здарэнне адбылося каля 17-й гадзіны ў аўторак, 6 сакавіка, на трасе М-1...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика