“Беларуськалій” назваў імёны супрацоўнікаў, якія трапілі пад завал у шахце
10.03.2018 15:46
—
Разное
|
Фота з адкрытых крыніцаў Прадпрыемства “Беларуськалій” назвало імёны сваіх супрацоўнікаў, якія трапілі пад завал у шахце. Гэта машыніст горных вымальных машын Іваноў Максім Анатольевіч, 1973 года нараджэння і горнарабочы ачышчальнага забою Валькоў Дзмітрый Анатольевіч, 1985 года нараджэння. Паводле інфармацыі, змешчанай Інцыдэнт здарыўся ўвечары 9 сакавіка, калі адбывалася засечка на тэхналагічную збойку 22-б заходняга слупа гарызонту -620м. Парода раптоўна абрынулася і пры гэтым адбыўся выкід солі і газу. Інтэнсіўнасць выкіду склаkа каля 600 м³ горнай масы. Праходніцкі камбайн і самаходны вагон, у якіх было двое работнікаў, апынуліся цалкам засыпанымі выкінутай пародай. Створаная камісія па расследаванні прычын здарэння. Расчыстка завалу працягваецца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота з адкрытых крыніцаў Прадпрыемства “Беларуськалій” назвало імёны сваіх супрацоўнікаў, якія трапілі пад завал у шахце. Гэта машыніст горных вымальных машын...
|
|