У Жабінкаўскім раёне 88-гадовая пенсіянерка загінула пад дызель-цягніком. 21.by

У Жабінкаўскім раёне 88-гадовая пенсіянерка загінула пад дызель-цягніком

13.03.2018 11:13 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Здымак з архіву. Фота: Fotolia

У Жабінкаўскім раёне Брэсцкай вобласці 88-гадовая пенсіянерка загінула пад дызель-цягніком “Брэст — Белаазёрск”. Трагічнае здарэнне адбылося ўвечары 12 сакавіка. Машыніст цягніка пабачыў жанчыну на чыгунцы каля прыпынку Якоўчыцы. На гукавыя сігналы яна не рэагавала. Траўмы, якія атрымала пенсіянерка, былі смяротныя. Высветлілася, што загінулая жыла ў вёсцы Лышчыкі Кобрынскага раёна.

Затрымка ў руху цягніка склала 15 хвілін. Праводзіцца праверка, інфармуе БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: Fotolia У Жабінкаўскім раёне Брэсцкай вобласці 88-гадовая пенсіянерка загінула пад дызель-цягніком “Брэст — Белаазёрск”. Трагічнае здарэнне...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика