У ДТЗ пад Баранавічамі аўтамабіль разваліўся на часткі, кіроўца загінуў. 21.by

У ДТЗ пад Баранавічамі аўтамабіль разваліўся на часткі, кіроўца загінуў

16.03.2018 13:10 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: gaibrest.by

У ДТЗ пад Баранавічамі легкавы аўтамабіль Renault Megane Scenic разваліўся на часткі, кіроўца загінуў. Як інфармуе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, здарэнне адбылося ўначы 16 сакавіка на 7-м кіламетры аўтадарогі Баранавічы — Ляхавічы. На закругленні дарогі 25-гадовы кіроўца няправільна выбраў хуткасць, з-за чаго легкавік апынуўся на правай абочыне, дзе яго пранесла каля 70 метраў, а пасля ён перакуліўся. У выніку моцнага ўдару ў машыны адарвала элементы кузаву, рухавік. Кіроўцу і яго 30-гадовую жонку выкінула з салона.

Жанчына атрымала шматлікія цяжкія пашкоджанні, яна шпіталізаваная ў Баранавіцкую гарадскую бальніцу. Адзначаецца, што ў момант ДТЗ яна была ў стане алкагольнага ап’янення. Жанчына, як і яе муж, не была прышпіленая рамянём бяспекі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: gaibrest.by У ДТЗ пад Баранавічамі легкавы аўтамабіль Renault Megane Scenic разваліўся на часткі, кіроўца загінуў. Як інфармуе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, здарэнне...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика