Гарадская цэнтральная бібліятэка адзначае свята Праваслаўнай кнігі. 21.by

Гарадская цэнтральная бібліятэка адзначае свята Праваслаўнай кнігі

21.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>   Гарадская цэнтральная бібліятэка адна з першых у Беларусі стала адзначаць свята Праваслаўнай кнігі (14 сакавіка), якое ў нас праходзіць у фармаце тыднёвых мерапрыемстваў. Гаворка ідзе пра шматлікія творы для дзяцей і дарослых, напоўненыя духам дабрыні і імкненнем богапазнання. Але на чале ўсяго — галоўная кніга хрысціянства «Новы Запавет». І зараз наша бібліятэка прадстаўляе яго ўнікальнае выданне — першы агульнапрыняты пераклад на сучасную беларускую мову са старажытнагрэчаскай. Да таго ж гэты асобнік быў заслужана атрыманы пінчукамі пры асаблівых абставінах, што робіць яго яшчэ больш каштоўным і памятным.




  Духоўна-асветніцкі цэнтр «Вытокі» стаў пераможцай рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка — цэнтр духоўнай асветы і выхавання» ў намінацыі «Сям’я — спадчынніца маральных і духоўных каштоўнасцей». Грамату Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла гарадской цэнтральнай бібліятэцы ў дабраславенне і за працу ў гонар Святой Праваслаўнай Царквы ўручыў старшыня сінадальнага аддзела і рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веньямін.



Епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі ВЕНЬЯМІН і загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі гарадской цэнтральнай бібліятэкі Лілія МАЦЮК

  Да віншаванняў далучылася галоўны бібліятэкар навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вольга Рынкевіч. Дадаткам да падарункавага набору кніг і стаў «Новы Запавет Госпада Нашага Іісуса Хрыста». Гэта выданне — вынік 25-гадовай дзейнасці Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы, багасловаў і філолагаў. Раней зробленыя пераклады Святога Пісання на беларускую мову не маглі цалкам лічыцца афіцыйнымі і быць агульнапрынятымі, паколькі ў асноўным былі аўтарскімі, ажыццяўляліся таксама з перакладных тэкстаў і не заўсёды адпавядалі нормам сучаснай беларускай мовы і царкоўнай тэрміналогіі. Заўважым, што праект, які мае агульнанацыянальнае і гістарычнае значэнне, быў завершаны да 500-годдзя выдання першай кнігі Бібліі Францыскам Скарынам. Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч адзначыў, што гэтыя падзеі могуць стаць асновай для новых крокаў у аб’яднанні царквы і грамадства на карысць суверэннай Беларусі. Дарэчы, правядзенне ў Пінску Тыдня Праваслаўнай кнігі прысвечана 1155-годдзю стварэння асветнікамі Кірылам і Мяфодзіем славянскай азбукі.

  Удзел у конкурсе «Бібліятэка — цэнтр духоўнай асветы і выхавання» ў гэтым годзе прыме гарадская дзіцячая бібліятэка імя Якуба Коласа. А бібліятэчны сакавік у Пінску працягнецца традыцыйным Тыднем дзіцячай і юнацкай кнігі.

  Вячаслаў ІЛЬЯНКОЎ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Гарадская цэнтральная бібліятэка адна з першых у Беларусі стала адзначаць свята Праваслаўнай кнігі (14 сакавіка), якое ў нас праходзіць у фармаце тыднёвых...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика