Атрымалі самы важны дакумент. 21.by

Атрымалі самы важны дакумент

20.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Быць дастойным грамадзянінам сваёй краіны, паважаць яе гісторыю і ўносіць дастойны ўклад у сучаснасць. Усяму гэтаму вучыць нас Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – асноўны закон нашай дзяржавы. Урачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў і білетаў ГА “БРСМ”, прысвечаная Дню Канстытуцыі, прайшла ў рамках рэспубліканскай акцыі «Мы — грамадзяне Беларусі» ў кінатэатры “Вясёлка”.

На прыкладзе нашай Кобрыншчыны мы заўважаем, што сёння ў нашай краіне ёсць усе магчымасці для ўсебаковага развіцця, адукацыі, працы, адпачынку і рэалізацыі сваіх здольнасцяў, — адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Валянцін Трубчык. – Усё гэта мы маем дзякуючы выдатнай прававой базе, якая дае магчымасць развівацца грамадству. На нашых вачах падрастае маладое пакаленне, якое хутка будзе насіць гордае званне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь і ў чыіх руках будучыня нашай краіны.

Адзін за другім на сцэну выходзілі дзеці — пераможцы прадметных алімпіяд, спартсмены, артысты, выдатнікі вучобы і проста юнакі і дзяўчаты, якія зусім хутка зробяць свае першыя крокі ў самастойнае жыццё. Як адзначыла першы сакратар Кобрынскага РК ГА “БРСМ” Марына Палявода, ужо сёння яны дэманструюць жаданне самаўдасканальвацца, праяўляюць лідарскія  якасці, прымаюць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці.

Усяго ў гэты дзень свае першыя пашпарты,  членскія білеты ГА “БРСМ”, а таксама кнігі “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь” і памятныя сувеніры былі ўручаны 56 юнакам і дзяўчатам раёна. Як адзначылі юныя грамадзяне, для іх гэты дзень стаў сапраўдным святам і стартам у новы жыццёвы этап.  Святочнай атмасферы дадалі выступленні таленавітых калектываў Кобрынскага раённага цэнтра дзіцячай творчасці. Завяршылася ўрачыстае мерапрыемства праглядам фільма “Рубеж”, прысвечанага падзеям Вялікай Айчыннай вайны.

Дзмітрый БЯЛОЎ.

НА ЗДЫМКУ аўтара: юныя кабрынчане – удзельнікі ўрачыстай цырымоніі.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Атрымалі самы важны дакумент
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика