Ледзь не забілі ва ўласнай хаце. 21.by

Ледзь не забілі ва ўласнай хаце

21.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

article3836.jpg

42-гадовы Ш., жыхар вёскі Аброва, у сваім доме распіваў спіртныя напоі з мясцовым 36-гадовым мужчынам К.. Абодва нідзе не працуюць, вольнага часу маюць многа. Раптам паміж імі ўзнікла сварка: Ш. памкнуўся ўдарыць госця па твары…

 

Але госць аказаўся больш спрытным і лоўкім, ён “парыраваў” удар Ш. і нанёс яму некалькі ўдараў у твар, а калі гаспадар упаў, то кінуўся збіваць яго нагамі. Тая жорсткасць, з якой ён збіваў Ш., не можа не абураць, бо няшчасны гаспадар атрымаў некалькі пераломаў рэбраў з двух бакоў, якія яшчэ прабілі і лёгкія…

 

Збіты Ш. яшчэ двое сутак трываў, не выклікаў медыкаў, хаця стан яго пагаршаўся, праз прабітыя лёгкія паветра праходзіла пад скуру, чалавека літаральна раздувала, на яго было страшна глядзець… Калі праз два дні ён нарэшце выклікаў медработнікаў, то тыя самі былі ўзрушаныя, бо даўно не бачылі настолькі моцна знявечанага чалавека.

Ш. тэрмінова шпіталізаваны, а супраць жыхара Аброва К. узбуджана крымінальная справа. Ён арыштаваны.

Раман ЕМЕЛЬЯНЧЫК, следчы Івацэвіцкага райаддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  няшчасны гаспадар атрымаў некалькі пераломаў рэбраў з двух бакоў, якія яшчэ прабілі і лёгкія…
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика