Рабочых "Краснасельскбудматэрыялаў" заваліла цэментам
22.03.2018 19:00
—
Разное
|
Фота: sudexpert.gov.by Ваўкавыскі райаддзел Здарэнне адбылося 21 сакавіка каля 18.30 на ААТ "Краснасельскбудматэрыялы". Падчас ачысткі цеплаабменніка і сіласу для захоўвання цэменту пласт цэменту абрынуўся наніз. Пры гэтым загінуў 32-гадовы рабочы прыватнага будаўнічага унітарнага прадпрыемства. Яго 32-гадовы напарнік атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў шпіталізаваны. Як высветліла судмедэкспертыза, рабочы задыхнуўся ў выніку закрыцця дыхальных шляхоў цэментнай масай. Ступень цяжкасці цялесных пашкоджанняў, атрыманых другім рабочым, будзе выяўленая пасля яго поўнага медыцынскага абследавання. Следчыя дапытваюць кіраўнікоў і работнікаў прадпрыемстваў. У рамках следчых і працэсуальных дзеянняў высвятляецца пытанне забеспячэння загінулага і пацярпелага сродкамі індывідуальнай абароны, іншыя абставіны здарэння. Канчатковая прававая ацэнка будзе дадзеная па выніках расследавання. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sudexpert.gov.by Ваўкавыскі райаддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу па факце парушэнняў правілаў аховы працы, якія пацягнулі па неасцярожнасці...
|
|