Памяць аб страшнай Хатынскай трагедыі назаўсёды застанецца ў сэрцах беларусаў — Лукашэнка. 21.by

Памяць аб страшнай Хатынскай трагедыі назаўсёды застанецца ў сэрцах беларусаў — Лукашэнка

22.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

000019_1521699331_67305_bigПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да суайчыннікаў з нагоды 75-годдзя Хатынскай трагедыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара. «Вялікая Айчынная вайна пакінула беларускаму народу цяжкую спадчыну — памяць аб страшных трагедыях людзей, якія сталі сведкамі і ахвярамі жудасных злачынстваў фашызму. Сёння мы аддаём даніну памяці жыхарам Хатыні, спаленай нацыстамі 75 гадоў таму», — гаворыцца ў звароце. Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што 22 сакавіка 1943 года ў жыццё маленькай вёсачкі прыйшла бяда. Акупанты, якія цярпелі паражэнне на франтах, вынеслі смяротны прысуд мірнаму насельніцтву. «Карнікі не злітаваліся над старымі, жанчынамі і немаўлятамі. У агні загінулі 149 чалавек», — адзначыў Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі ніколі не змірацца з жахам бацькоў, на вачах якіх паміралі дзеці. «Нам ніколі не забыць страх і бездапаможнасць дзіцяці, якое шукае абароны ў дарослага і не разумее, за што забіраюць у яго жыццё. Нам не дараваць гора бацькі, які выжыў, але страціў свайго сына, і слёз хлопчыка, які знайшоў паратунак над целам забітай маці», — адзначыў беларускі лідар. «Успамінаючы Хатынь, мы ўспамінаем тысячы па-зверску знішчаных вёсак. Аплакваючы ахвяр гэтых жудасных падзей, аплакваем кожнага трэцяга жыхара Беларусі, які загінуў у час Другой сусветнай вайны. Гэты боль назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах як памяць аб жорсткіх злачынствах супраць чалавечнасці. І няма ім апраўдання», — заявіў кіраўнік дзяржавы. Прэзідэнт канстатаваў, што вельмі дарагой цаной дасталася свабода роднай зямлі нашаму народу. «Гістарычную памяць аб тых страшэнных гадах мы беражліва захаваем і перададзім дзецям як імунітэт супраць любой ваеннай агрэсіі і нацыяналістычнай варожасці. Як разуменне таго, што нішто на свеце не варта адабранага чалавечага жыцця», — запэўніў Аляксандр Лукашэнка. Ён адзначыў, што свет зноў забывае гэтыя ўрокі. Ваенныя пагрозы, тэрарыстычныя акты, міжканфесійныя спрэчкі і міжнацыянальныя канфлікты запаўняюць старонкі гісторыі XXI стагоддзя новымі незлічонымі ахвярамі. «І сучасны твар зла, часам схаваны за маскай добрых намераў, — такі ж агідны, як і нацызм. Ідэі звышдзяржаўнасці і пераважання нацый знаходзяць чарговых паслядоўнікаў і вядуць да новых бед», — адзначаецца ў звароце. «Мы, беларусы, носьбіты геннай памяці нечалавечых пакут народа, які выстаяў у Вялікай Айчыннай вайне, гаворым усім: «Няхай самотны бой званоў Хатыні гучыць і перасцерагае ад паўтарэння страшнай трагедыі. Няхай іх металічны плач данясецца да тых куткоў Зямлі, дзе сёння забылі аб тым, што жыццё — гэта дар божы, мір — самая вялікая каштоўнасць. Мы павінны гэта помніць заўсёды!» — заявіў Прэзідэнт.-0- Зварот Прэзідэнта Беларусі да суайчыннікаў з нагоды 75-годдзя Хатынскай трагедыі Дарагія суайчыннікі! Вялікая Айчынная вайна пакінула беларускаму народу цяжкую спадчыну — памяць аб страшных трагедыях людзей, якія сталі сведкамі і ахвярамі жудасных злачынстваў фашызму. Сёння мы аддаём даніну памяці жыхарам Хатыні, спаленай нацыстамі 75 гадоў таму. 22 сакавіка 1943 года ў жыццё маленькай вёсачкі прыйшла бяда. Акупанты, якія цярпелі паражэнне на франтах, вынеслі смяротны прысуд мірнаму насельніцтву. Карнікі не злітаваліся над старымі, жанчынамі і немаўлятамі. У агні загінулі 149 чалавек. Мы ніколі не змірымся з жахам бацькоў, на вачах якіх паміралі дзеці. Нам ніколі не забыць страх і бездапаможнасць дзіцяці, якое шукае абароны ў дарослага і не разумее, за што забіраюць у яго жыццё. Нам не дараваць гора бацькі, які выжыў, але страціў свайго сына, і слёз хлопчыка, які знайшоў паратунак над целам забітай маці. Успамінаючы Хатынь, мы ўспамінаем тысячы па-зверску знішчаных вёсак. Аплакваючы ахвяр гэтых жудасных падзей, аплакваем кожнага трэцяга жыхара Беларусі, які загінуў у час Другой сусветнай вайны. Гэты боль назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах як памяць аб жорсткіх злачынствах супраць чалавечнасці. І няма ім апраўдання. Вельмі дарагой цаной дасталася свабода роднай зямлі нашаму народу. Гістарычную памяць аб тых страшэнных гадах мы беражліва захаваем і перададзім дзецям як імунітэт супраць любой ваеннай агрэсіі і нацыяналістычнай варожасці. Як разуменне таго, што нішто на свеце не варта адабранага чалавечага жыцця. Свет зноў забывае гэтыя ўрокі. Ваенныя пагрозы, тэрарыстычныя акты, міжканфесійныя спрэчкі і міжнацыянальныя канфлікты запаўняюць старонкі гісторыі XXI стагоддзя новымі незлічонымі ахвярамі. І сучасны твар зла, часам схаваны за маскай добрых намераў, — такі ж агідны, як і нацызм. Ідэі звышдзяржаўнасці і пераважання нацый знаходзяць чарговых паслядоўнікаў і вядуць да новых бед. Мы, беларусы, носьбіты геннай памяці нечалавечых пакут народа, які выстаяў у Вялікай Айчыннай вайне, гаворым усім: «Няхай самотны бой званоў Хатыні гучыць і перасцерагае ад паўтарэння страшнай трагедыі. Няхай іх металічны плач данясецца да тых куткоў Зямлі, дзе сёння забылі аб тым, што жыццё — гэта дар божы, мір — самая вялікая каштоўнасць. Мы павінны гэта помніць заўсёды!» Аляксандр Лукашэнка.
Чытаць поўнасцю: http://blr.belta.by/president/view/pamjats-ab-strashnaj-hatynskaj-tragedyi-nazausedy-zastanetstsa-u-sertsah-belarusau-lukashenka-67305-2018/

Оставить комментарий

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика