Кто лучший водитель? В Шумилинском УП ЖКХ прошёл конкурс водителей
22.03.2018
—
Разное
|
Хто лепшы вадзіцель у камунгасе? На мінулым тыдні ва УП ЖКГ прайшоў конкурс “Лепшы па прафесіі” сярод вадзіцеляў аўтамабіляў. Арганізатарамі і спонсарамі конкурсу выступіла адміністрацыя і прафсаюзны камітэт прадпрыемства. Найбольш складанай для вадзіцеляў была намінацыя “змейка”: на пляцоўцы па прамой лініі ўстаноўлена пяць стоек з аднолькавымі інтэрваламі. Вось праз іх і павінны былі праехаць кіроўцы на сваіх аўто. Калі аўтамабіль дакранаўся да стойкі, то налічваліся штрафныя балы. Па выніках усіх намінацый сярод кіроўцаў легкавых машын прызавыя месцы вызначыліся наступным чынам: першае – Генадзь Камароў, другое – Мікалай Багацёнак, трэцяе – Уладзіслаў Вера-Брыскет. Сярод вадзіцеляў грузавых аўтамабіляў першае месца прысуджана Сяргею Галунцову, другое – Ігару Барысевічу, трэцяе паздзялілі Валерый Навумаў і Мікалай Варкулевіч. У намінацыі “Самы малады вадзіцель” быў адзначаны Вадзім Баравок, у намінацыі “Хуткасць” вызначыліся Сяргей Галунцоў, Уладзіслаў Вера-Брыскет і Міхаіл Іваноў. Усе пераможцы конкурсу “Лепшы па прафесіі” будуць узнагароджаны дыпломамі і грашовымі прэміямі на святочным мерапрыемстве, прымеркаваным да Дня работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сергей Галунцов Хто лепшы вадзіцель у камунгасе? На мінулым тыдні ва УП ЖКГ прайшоў конкурс “Лепшы па прафесіі” сярод вадзіцеляў аўтамабіляў. Арганізатарамі... |
|