У Віцебскім мастацкім музеі прайшла выстава па выніках леташняга мастацкага пленэру ў Лужках. 21.by

У Віцебскім мастацкім музеі прайшла выстава па выніках леташняга мастацкага пленэру ў Лужках

23.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

падчас адкрыцця выставы ў Віцебскім мастацкім музеі

падчас адкрыцця выставы ў Віцебскім мастацкім музеі

У мінулым годзе ў аграгарадку Лужкі нашага раёна па ініцыятыве культурна-асветніцкага цэнтра імя Язэпа Драздовіча, які ўзначальвае Ада Эльеўна Райчонак, пры падтрымцы Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта і Віцебскай арганізацыі грамадскага аб’яднання  “Беларускі саюз мастакоў”  быў праведзены 27-ы мастацкі пленэр. Сустрэча мастакоў прысвячалася трагічнай тэме Халакосту — на працягу тыдня былі створаны работы і замалёўкі, прысвечаныя тэме праследвання і забойства нявіннага яўрэйскага насельніцтва нямецка-фашысцкімі захопнікамі на тэрыторыі Шаркаўшчынскага раёна і, у прыватнасці, у Лужках. А нядаўна рэспубліканская выстава лепшых аўтарскіх работ, створаных падчас мастацкага пленэру ў Лужках, адкрылася ў Віцебскім мастацкім музеі. Свае работы на выставу прадставілі вядомыя аўтары з розных рэгіёнаў Беларусі, у ліку якіх Аляксандр Шатэрнік, Алег Скавародка, Юрый Платонаў, Вячаслаў Шамшур, Алесь Саўчанка, Наталля Каржыцкая, Святлана Баранкоўская (старшыня Віцебскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў”), Святлана Урублеўская, Віктар Крук, Аляксандр Шыёнак, Яўген Ліпскі, Святлана Забаўская і Юлія Пятрашка.

— Шматгранная, а ў гады вайны вельмі трагічная гісторыя мястэчка Лужкі, маляўнічыя краявіды прыгожага сучаснага аграгарадка сталі крыніцай натхнення для многіх мастакоў з Беларусі, — адзначыў удзельнік пленэру ў Лужках Віктар Фёдаравіч Крук. — Каб нагадаць чалавецтву і, у прыватнасці, сваім нашчадкам пра падзеі, якія адбываліся ў Лужках і даўно, і нядаўна, мастакі закранулі ў сваіх работах некалькі тэм. Значная частка работ прысвечана памяці ахвяраў Халакосту. Не абмінулі мастакі ў сваіх творах жыццё і дзейнасць аднаго з самых вядомых ураджэнцаў мястэчка Лужкі — Лазара Перэльмана, які ўжо ў дарослым жыцці стаў вядомы як Эліэзер Бэн-Іегуда. Ён адрадзіў іўрыт — дзяржаўную мову Ізраіля. Не пакінулі раўнадушнымі мастакоў і маляўнічыя краявіды Лужкоў. Яны таксама знайшлі сваё адлюстраванне ў работах аўтараў з многіх гарадоў і населеных пунктаў  Беларусі.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.

Оставить комментарий

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика