На пажары ў Рэчыцкім раёне загінуў мужчына. 21.by

На пажары ў Рэчыцкім раёне загінуў мужчына

24.03.2018 19:41 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: МНС

У Рэчыцкім раёне на пажары загінуў мужчына. Як паведамляе Гомельскае абласное ўпраўленне МНС, здарэнне адбылося раніцай 23 сакавіка ў вёсцы Прокісель, у жылым доме па вуліцы Маладзёжнай.

На момант прыбыцця першых падраздзяленняў пажарных дах цаглянага дома гарэў адкрытым полымем, столевае перакрыцце абрынулася. Падчас ліквідацыі пажару і разбору будаўнічых канструкцыяў знайшлі труп мужчыны 1963 года нараджэння. У гэтым доме ён жыў з дазволу гаспадыні.

Як бачна з фотаздымкаў, агонь практычна цалкам знішчыў дах. Прычына пажару высвятляецца. Адна з версіяў — неасцярожнае абыходжанне з агнём.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: МНС У Рэчыцкім раёне на пажары загінуў мужчына. Як паведамляе Гомельскае абласное ўпраўленне МНС, здарэнне адбылося раніцай 23 сакавіка ў вёсцы Прокісель, у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика