У Хойніках прайшоў мітынг да 75-годдзя Хатынскай трагедыі
24.03.2018
—
Разное
|
Штогод мы аддаём даніну павагі ахвярам фашысцкіх злачынстваў. У памяць аб трагедыі ў невялічкай беларускай вёсцы Хатынь, якая, дарэчы, сімвалізуе горкі лёс і іншых спаленых вёсак, хайнічане сабраліся каля помніка на месцы расстрэлу мірных жыхароў на гарадскіх могілках. Хвілінай маўчання выказалі пашану загінуўшым. Кранулі душу словы выступіўшых намесніка старшыні райвыканкама Ж.М. Чарняўскай і прадстаўніка ветэранскай арганізацыі В.І. Баранава.
Хатыні прадоўжылі ў раённым краязнаўчым музеі, дзе прайшоў урок памяці. Затым у канцэртнай зале дзіцячай школы мастацтваў прагучалі тэматычныя кампазіцыі. Алеся ЯЧЫЧЭНКА. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Штогод мы аддаём даніну павагі ахвярам фашысцкіх злачынстваў. У памяць аб трагедыі ў невялічкай беларускай вёсцы Хатынь, якая, дарэчы, сімвалізуе горкі лёс і... |
|