Як прайсці тэхагляд?
24.03.2018
—
Разное
|
Генадзій Іванавіч Дашук, начальнік дыягнастычнай станцыі, паведаміў пра аспекты праходжання тэхагляду. – Дзяржтэхагляд праводзіцца незалежна ад месца дзяржрэгістрацыі транспартных сродкаў. На дыягнастычную станцыю транспартны сродак прадастаўляецца ў чыстым выглядзе; патрэбна прад’явіць вадзіцельскае пасведчанне з талонам да яго, сведчанне аб рэгістрацыі транспарту – тэхнічны пашпарт; дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы за правядзенне тэхагляду (сумы: легкавы аўтамабіль (бензін) – 21 руб. 50 кап.; легкавы аўтамабіль на дызельным паліве – 22 руб. 10 кап.; матацыкл – 11 руб. 10 кап.; мапед – 8 руб. 80 кап.). Пры праходжанні тэхагляду неабходна мець медыцынскую аптэчку (12 найменняў), вогнетушыцель згодна з беларускай сертыфікацыяй, знак аварыйнага прыпынку. Неабходна мець дзеючы дагавор страхавання аўтамабіля, сапраўдную медыцынскую даведку, дакументы на газавае абсталяванне (калі ўстаноўлена). Трэба аплаціць дзяржпошліну за ўдзел транспартнага сродку ў дарожным руху: за легкавы аўтамабіль – для фізічных асоб ад 3 да 11 б.в., грузавы аўтамабіль – 8-22 б.в.; матацыкл – 2 б.в. Зрабіць гэта трэба загадзя ў аддзяленні паштовай сувязі, ці ў любым банкаўскім аддзяленні, або праз сістэму «Разлік». Атрыманы дазвол на допуск транспарту да ўдзелу ў дарожным руху размяшчаецца ў правым ніжнім вуглу ветравога шкла; дазвол для прычэпа, квадрацыкла, мапеда, матацыкла захоўваецца ва ўладальніка. Адзнака пераносіцца і пры дзяржрэгістрацыі новым уласнікам у перыяд дзеяння дазволу на допуск транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху. Кошт паслугі 8 руб. 58 кап. У мінулым годзе ў нас у раёне тэхагляд прайшлі 3576 транспартных сродкаў, гэта крыху больш у параўнанні з 2016 годам – 3490. З іх паўторна прайшоў тэхагляд у 2016 годзе 601 транспартны сродак, у 2017-м іх колькасць павялічылася да 640. Запісала Вікторыя МАРОЗ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Працэдура праходжання тэхагляду для транспартных сродкаў даволі хуткая, калі вадзіцелі загадзя ведаюць, якія патрэбна мець пры сабе дакументы і якіх правіл... |
|