З папулярызацыяй беларускай моды. 21.by

З папулярызацыяй беларускай моды

26.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

240318h

Падарункам да прафесійнага свята работнікам раённага камбіната бытавога абслугоўвання стаў дыплом ІІІ ступені на абласным конкурсе мадэльераў-канструктараў «Модны сілуэт» Мінскай вобласці ў Заслаўі. Арганізатарамі прафесійнага спаборніцтва сталі Упраўленне бытавога абслугоўвання насельніцтва Мінскай вобласці і Мінская абласная арганізацыя прафсаюзаў работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў. Бралі ўдзел у конкурсе 23 калектывы. З в. а. дырэктара раённага камбіната бытавога абслугоўвання Аляксандрам Камаевым мы вядзём гутарку і аб гэтай прыемнай падзеі, і аб вытворчых справах наогул.

–             Аляксандр Віктаравіч, прадчуваю, што поспех на абласным конкурсе натхніў калектыў і падняў дух?

–             Несумненна. Гэта было прызнанне нашых новых кірункаў работы. Мінулы вытворчы год для камбіната быў характэрны тым, што мы пашырылі швейную вытворчасць, зарыентаваліся па новых напрамках работы, закупілі якасныя тканіны і пачалі пашыў прадукцыі, якая паспяхова рэалізуецца не толькі ў нашым раёне, але і ў гандлёвых сталічных цэнтрах і інтэрнэт-магазінах. На выставу «Модны сілуэт» мы прадставілі прадукцыю для ўсёй сям’і, якую паспяхова вырабляе наш швейны цэх, пад назвай PRE-SPRIHG. Яна звярнула ўвагу, адзенне вясновага асартыменту выканана з вільгаценепрымальных тканін, мы маем сертыфікат Мытнага саюза на свае вырабы. Прама на выставе нам паступіў заказ. Справядліва будзе назваць актыўных распрацоўшчыкаў новых мадэляў адзення – нашых Т. П. Галаўко, І. І. Лазюк, Т. І. Герасіменка. Швейную вытворчасць мы будзем працягваць развіваць, праводзім дадатковы набор швачак. Распрацоўваюцца новыя мадэлі верхняга мужчынскага, жаночага, дзіцячага адзення, жакеты, штаны мужчынскія і жаночыя і іншы асартымент. Кіраўніцтва камбіната імкнецца стварыць спрыяльныя ўмовы для развіцця творчасці, павышэння прафесіянальнага ўзроўню нашых спецыялістаў у кірунку мадэлявання і дызайну адзення, папулярызацыі беларускай моды. Да вяснова-летняга сезона распрацоўваецца новая сезонная калекцыя адзення.

–             Чым яшчэ адметны для калектыву ў плане новых кірункаў работы мінулы вытворчы год?

–             Можна адзначыць наладжванне цеснага супрацоўніцтва з трыкатажнай фабрыкай «Світанак», што дало магчымасць адкрыць фірменны магазін на нашых плошчах. Гэтае прадпрыемства ўзнагародзіла наш камбінат дыпломам «За лепшы сумесны праект». Мы пастаўляем швейную прадукцыю ўласнай вытворчасці на фабрыку «Світанак» – камплекты пасцельнай бялізны і кухонныя, адзенне і т. п. Да слова сказаць, за мінулы вытворчы год наш калектыў стаў уладальнікам трох узнагарод. Акрамя прызнання нашых інавацыйных распрацовак на абласным конкурсе «Модны сілуэт» і праектаў з фабрыкай «Світанак» мы атрымалі дыплом «За актыўны ўдзел і высокі ўзровень гандлёвага абслугоўвання» на абласным фестывалі-кірмашы «Дажынкі-2017″. У новым вытворчым годзе маем нямала планаў. Пераезд адміністрацыі і спецыялістаў бухгалтарскага ўліку ў памяшканне Дома быту вызваліў вытворчыя плошчы для ажыццяўлення новых праектаў. Ужо вясною ў будынку былой канторы адкрыецца ведамасны магазін, у якім шырока будзе прадстаўлена прадукцыя ўласнай вытворчасці. Там яшчэ застаюцца плошчы, якія будуць задзейнічаны для новых вытворчасцяў.

–             Аляксандр Віктаравіч, на службу быту ўскладзены важныя сацыяльныя задачы па абслугоўванні жыхароў сельскіх населеных пунктаў. Колькі комплексна-прыёмных пунктаў у нашым раёне ажыццяўляюць гэтыя важныя ўскладзеныя на іх функцыі?

–             У структуры камбіната бытавога абслугоўвання 13 комплексна-прыёмных пунктаў, якія гатовы аказаць шырокі спектр бытавых паслуг вяскоўцам, ажыццяўляюць гандлёвую дзейнасць. Такія комплексна-прыёмныя пункты, як Навасвержанскі, Старасвержанскі, Шашкоўскі, Слабадскі, хацелася б асабліва адзначыць за актыўнасць ў правядзенні выязнога гандлю. У гэтым заслуга іх загадчыкаў А. М. Пятровіч, В. В. Аляшкевіч, Г. П. Сурко, А. Э. Святагор.

–             Нельга з вамі не пагадзіцца, што поспех любой справы залежыць ад кадраў. Наколькі вы задаволены калектывам, якім вам даверана кіраваць?

–             Я выказваю бязмежную ўдзячнасць усім працаўнікам за падтрымку ў ажыццяўленні новых кірункаў работы, за ўменне ісці ў нагу з часам, перайначыць сваю свядомасць і смела ўзяцца за справу. Залатым фондам застаюцца ў нас спецыялісты з больш чым 40-гадовым стажам работы, у ліку якіх В. М. Коцікава, В. Р. Трушч, І. Б. Спецыус, М. У. Курыльчык, В. В. Аляшкевіч. Больш за 30 гадоў прафесійнага жыцця прысвяцілі любімай справе С. А. Васілеўская, М. І. Капуста, Р. І. Уласік, А. П. Шыркоўская, В. І. Бець, С. А. Говін, А. М. Пятровіч, Т. Г. Жук. З творчым падыходом, цікавасцю працуюць таксама А. В. Жыбуль, Г. Я. Амельчанка, М. Э. Міхалевіч, М. У. Барысевіч, І. І. Назюк, Т. П. Галаўко, Н. М. Цімашэнка і іншыя. Сардэчна віншуючы ўсіх з прафесійным святам, спадзяюся на далейшую згуртаваную паспяховую работу па павышэнні якасці бытавога абслугоўвання жыхароў нашага раёна.

Святлана ЖЫБУЛЬ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падарункам да прафесійнага свята работнікам раённага камбіната бытавога абслугоўвання стаў дыплом ІІІ ступені на абласным конкурсе мадэльераў-канструктараў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика