Тыдзень дзіцячай кнігі ў Лагойску
26.03.2018
—
Разное
|
Традыцыйны тыдзень дзіцячай кнігі, які штогод аб’ядноўвае юных прыхільнікаў друкаванага слова, распачаўся ў нашым раёне. А адкрыўся ён святам “Кніжкіны імяніны”, якое прайшло ў актавай зале гарадской школы мастацтваў. Добры настрой падтрымлівалі нумары танцавальнага калектыву “Квецень” (кіраўнік Ала Каліна) і музычнага “Забава” (педагог Таццяна Зялёнка), а таксама ансамбль цымбалістаў, якім кіруе Галіна Асмалоўская. Сольнымі выступленнямі парадавалі Вікторыя Чумак, якая спела вясёлую песеньку пра рыбу-пілу, і юны акардэаніст Уладзімір Янкоўскі. А пасля ўсе, хто прысутнічаў у зале, трапілі ў казачны свет творчасці дзіцячай пісьменніцы Кацярыны Хадасевіч-Лісавой, якая таксама стала госцяй “Кніжкіных імянін”. Аўтар прадстала перад хлопчыкамі і дзяўчынкамі ў вобразе чароўнай феі, якая скончыла чароўную акадэмію казак для таго, каб навучыцца пісаць творы для дзяцей. Затым фея пазнаёмілася з маленькімі ўдзельнікамі свята падчас чытання жартоўнага верша, а пасля прадставіла свае творы і іх галоўных герояў. А тыдзень дзіцячай кнігі працягнецца шэрагам мерапрыемстваў, якія запланаваны ў гарадской дзіцячай бібліятэцы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Традыцыйны тыдзень дзіцячай кнігі, які штогод аб’ядноўвае юных прыхільнікаў друкаванага слова, распачаўся ў нашым раёне. А адкрыўся ён святам “Кніжкіны... |
|