Чарговая творчая перамога юных музыкантаў Жыліцкай дзіцячай школы мастацтваў. 21.by

Чарговая творчая перамога юных музыкантаў Жыліцкай дзіцячай школы мастацтваў

26.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Жил-муз

З чарговай перамогай вярнуліся з Міжнароднага фестывалю-конкурсу творчасці “Кубак Сяброўства” выхаванцы Жыліцкай дзіцячай школы мастацтваў Тэона Бебурыя і Мацвей Пашкоўскі. Рабяты сталі лаурэатамі І ступені, а іх выкладчык Таццяна Рыгораўна Пашкоўская была адзначана Падзякай, за высокі прафесіянальны ўзровень падрыхтоўкі ўдзельнікаў, творчае майстэрства і асабісты ўклад у эстэтычнае і культурнае выхаванне падрастаючага пакалення.

На рахунку Тэоны і Мацвея таксама Дыплом ІІІ ступені ў V Міжнародным конкурсе мастацтваў “Дняпроўскія хвалі”. Жыліцкі дуэт акардэяністаў стаў таксама ўладальнікам спецыяльнага прыза “За лепшы канцэртны нумар”.

Работа таленавітага педагога Т.Р.Пашкоўскай адзначана Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама. Таксама па выніках раённага спаборніцтва сярод галін народнай гаспадаркі за 2017 год Таццяне Рыгораўне Пашкоўскай прысвоена званне “Лепшы работнік культуры”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З чарговай перамогай вярнуліся з Міжнароднага фестывалю-конкурсу творчасці “Кубак Сяброўства” выхаванцы Жыліцкай дзіцячай школы мастацтваў Тэона...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика