Пошук сябе. 21.by

Пошук сябе

26.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Загадзя папярэджу, гэты артыкул падрыхтаваны не для бацькоў і тым больш не для ўстаноў адукацыі, – для тых, хто ў гэтым годзе апране стужку “Выпускнік”.
Даволі тыповая сітуацыя: “Навошта яму тэатральны інстытут, няхай ідзе ў банкіры, а пасля – на ўсе чатыры бакі”.
… І бліжэйшыя 4-5 гадоў гэтае дзіця без задавальнення вывучае трохкутнік Лімера, а ў сэрцы тым часам б’е жаданне выступаць на сцэне.
Выбар прафесіі значна паўплывае на будучыню. Ад гэтага выбару будзе залежаць ваша далейшае асяроддзе і нават сябры.

1

З якой мэтай я выбіраю   прафесію стаматолага?

Таму што гэта прыносіць грошы ці таму што я хачу, каб у маім рэгіёне людзі мелі здаровыя зубы? Прафесію журналіста – каб патрапіць у тэлевізар ці  напісаць сатырычны памфлет? Паступаю ў Акадэмію ўнутраных спраў, каб атрымліваць пяць гадоў прывабную стыпендыю ці каб раскрыць злачынства стагоддзя?

Маладыя людзі часцей бягуць па інерцыі, атрымліваюць дыпломы для мамы і таты. “Набуду станоўчую прафесію, а потым займуся тым, што сапраўды цікава”. Толькі пасля – сям’я, побыт, абавязкі. І тут пачынаецца маё самае любімае – усведамленне сваёй нерэалізаванасці. Ёсць выключэнні, але не кожны можа стаць Эмінам Агаларавым ці Аляксандрам Разэнбаумам, як не кожны можа зразумець, чаго ён чакае ад жыцця.

У думках вы кім сябе ўяўляеце? Пра што думаеце – менавіта для таго вы і створаны.

Пры выбары прафесіі – не чапляйцеся за грошы

Шанец, што вы разбагацееце з любімай працай, вышэй, чым праз “стабільны” шлях. У студэнцкія гады я наведвала заняткі па чырлідынгу. У ліфце інтэрната пазнаёмілася з дзяўчынай Дар’яй. Яна канчаткова закахала мяне ў гэты від спорту да такой ступені, што я арганізавала свой клуб. Каб вы ведалі, колькі мы бадзяліся па спартыўных залах у Мінску… То вялікае і халоднае памяшканне, то маленькае і душнае, то забыліся нас унесці ў расклад, то  паставілі нам трэніроўку ў адну гадзіну з футбалістамі. І гэтак далей. Канечне, у гэтым выпадку ёсць свае плюсы, слабыя духам хутка адсеяліся.

Сёння Дар’я Стрыгіна – трэнер некалькіх каманд, якія без кубка не пакідаюць ніводнае спаборніцтва, яе ўласную школу танца наведваюць каля 60 дзяцей.

Пошук сябе – карысная рэч.  Час ляціць хутка. Мяжа жыцця ёсць у кожнага. Ці гатовы вы працаваць дзесяць гадоў, каб набыць прыгожую мэблю, тэлевізар на ўсю сцяну, элітны аўтамабіль?

Ведаю, што гатовы. Пытанне шырэй: няўжо мы, людзі, прыйшлі на гэтую зямлю менавіта для гэтага?

Так, пагаджуся, вакол сябе ствараць прыгажосць патрэбна. Агледзьце, што робіць вас шчаслівым? Ці дзесьці захаваўся патэнцыял?

Якое маё прызначэнне?

Што за асоба ўнутры мяне? Што тармозіць маё развіццё? На чым мне засяродзіцца? Ад чаго ці ад каго прыйшла пара адмовіцца?

Недзіцячыя пытанні, так? Хто шукае асабісты шлях, напрыклад, як Мікола Тэсла.

Толькі малюсенькі адсотак людзей ведае дакладна, чаму прысвяціць сябе. Вынаходнік пераменнага току і бесправадной перадачы электрычнасці, Мікола Тэсла нават адмовіўся ад адносін з жанчынамі дзеля эканоміі энергіі для навуковых пошукаў. Такіх людзей з “унутраным стрыжнем” два працэнты на кантынент.

Згодна, сесці за стол і назаўсёды вызначыцца з выбарам нельга. Тым больш, ва ўзросце 17 гадоў. Жаданне чалавека – няўстойлівая структура, схільная да перамен. Калі спытаць сябе: чаго я жадаю зараз? Менавіта ў гэты момант?

Застаньцеся сам-насам з сабой, у думках, а затым на лісце паперы адлюструйце ўсе свае магчымасці ці ўсё тое, да чаго вы схільныя.

Рэалізацыя ўсіх сваіх магчымасцяў, на мой погляд, – тое, да чаго патрэбна імкнуцца кожнаму. Сёння чалавечы род не знаходзіцца ў стане выжывання, таму можна прысвяціць сябе  любімай справе. Пражыць такое жыццё, каб ні пра што не шкадаваць.

Вы ў сістэме

Паважаныя выпускнікі, ведайце:, вы знаходзіцеся ў сістэме: дзіцячы сад, школа, універсітэт, праца (ці адпрацоўка), затым сям’я, крэдыт, падаткі.

Ці можаце вы сабе дазволіць не паступаць нікуды пасля школы? Не, на вас імгненна накінуцца радня і настаўнікі. Каму падабаецца такі  “спіс жыцця”?

Вы маеце права пайсці сваёй дарогай

Словы майго любімага пісьменніка: “Жыццё грамадства (дакладней, яго існаванне) пабудавана так, каб думаць пра сябе чалавек не мог, каб у яго не заставалася часу. Праца, выжыванне, клопаты па хаце, падрыхтоўка ежы, закупкі і затаркі – усё гэта пакідае ад паўнавартаснага дня толькі бездапаможныя драбкі”.

Вы жадаеце сабе такую будучыню?

… 30-хвілінная размова з жанчынай  скончылася маім расчараваннем. Здавалася, дакраніся да яе і яна выбухне ад напружання. Нягледзячы на высокую пасаду, усё жыццё ў крэдытах і растэрміноўках. Затое ўсе дзеці ўладкаваны, пры кватэрах. Гэта нічога, што сама выглядае неўротыкам.

Чалавек, у якога грошай больш у два разы, не абавязкова шчаслівей за вас.

 

Кожнаму па таленце

Тое, што кожны  чалавек таленавіты, – бясспрэчна. Калі вы не змаглі развіць у сабе талент, іншае пытанне.

Не дазваляйце рэкламшчыкам, камерцыйным кампаніям, маркетынгавым стратэгіям, грамадству збіць вас з асабістага шляху.

Памятайце, што арганізацыі, які прадаюць цыгарэты, абавязкова дабаўляюць туды месіва для прывыкання.

А кампаніі, якія працуюць не адно дзесяцігоддзе, не  дазволяць страціць кліентаў. Хіба вам падабаецца той факт, што пакуль вы дыхаеце дымам, хтосьці, дзякуючы вам, купляе нерухомасць у Тайландзе ці лётае асабістым самалётам?

Каўбаса, між іншым, напоўнена араматызатарамі, якія актывізуюць смакавыя рэцэптары, і вам ужо цяжка адмовіць сабе.   Вы напаўняеце сваё цела смеццем і лішняй вагой.

Універсітэт трэба выбіраць, грунтуючыся на ўласнай зацікаўленнасці, а не для таго, каб супакоіць родзічаў. Павышайце планку, заўсёды вучыцеся чамусьці новаму. Шукайце курсы, развівайцеся. Не саромейцеся падыходзіць да выкладчыкаў і задаваць ім пытанні, удзельнічайце ў любых канференцыях, праяўляйце ініцыятыву.

Лайфхак: калі вам патрэбна тэатральнае асяроддзе – шукайце студэнцкія тэатры, бізнес – адпаведную аўдыторыю. Можна напрасіцца працаваць у кампанію без аплаты працы. Ваша задача –  даведацца пра сакрэт, зарэкамендаваць сябе.

Быць у агульным патоку тых, хто вам цікавы, – гэтае асяродзе само накіруе вас на адпаведную працу, якую няпроста было б знайсці, навучаючыся ў іншым месцы.

Асабіста тыя, хто паступае ў Мінск, маюць вялікі выбар, каб атрымаць новую прафесію. Пра сучаснасць кажуць так: “Каб застацца на месцы, дастаткова проста бегчы. А калі нічога не рабіць, то дэградацыя непазбежна”.

Грукайце – вам адчыняць! З Богам.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.

Фота Арцёма ГУСЕВА.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Загадзя папярэджу, гэты артыкул падрыхтаваны не для бацькоў і тым больш не для ўстаноў адукацыі, – для тых, хто ў гэтым годзе апране стужку “Выпускнік”. Даволі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика