Следчыя лічаць, што мужчына ў метро загінуў у выніку няшчаснага выпадку
26.03.2018 20:12
—
Разное
|
![]() Фота: БЕЛТА Асноўнай версіяй сённяшняй гібелі чалавека на станцыі метро "Купалаўская" следства лічыць няшчасны выпадак. Пра гэта агенцтву распавяла афіцыйная прадстаўніца ўпраўлення Следчага камітэта па Мінску Марына Дранькова. На відэазапісе з камераў назірання бачна, што мужчына зваліўся каля краю платформы. Пры падзенні ён апынуўся на рэйках непасрэдна перад прыбываючым цягніком. На пероне ў той момант было шматлюдна. Як паведамляла , трагедыя адбылася сёння каля 12.30. На рэйкі зваліўся 49-гадовы жыхар Валожына Мінскай вобласці. Па словах супрацоўнікаў хуткай дапамогі, смерць мужчыны наступіла да іх прыбыцця. Праверкай па факце смерці займаецца Следчы камітэт. Для выяўлення дакладнай прычыны смерці прызначаная судова-медыцынская экспертыза. Следчыя просяць відавочцаў затэлефанаваць на нумар аператыўна-дзяжурнай службы УСК па Мінску 8 017 389-55-55. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА Асноўнай версіяй сённяшняй гібелі чалавека на станцыі метро "Купалаўская" следства лічыць няшчасны выпадак. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавяла... |
|