Валерый Пучынскі з любой тэхнікай на ты
27.03.2018
—
Разное
|
Пасля заканчэння Казянскай школы Валерый прайшоў 11-месячныя курсы ў Відзаўскім тады яшчэ СПТВ і атрымаў пасведчанні вадзіцеля і трактарыста, выканаў воінскі абавязак у зенітна-ракетных войсках і вярнуўся ў «Новую Гвардыю». Праз некалькі гадоў добрасумленнай працы ў сельгасвытворчасці В. Пучынскі перайшоў у Казянскае лясніцтва — адначасова быў лесніком і трактарыстам. Такую змену рабочага месца сціплы і негаваркі мужчына патлумачыў вельмі проста: — Трэба было ставіць на ногі дзяцей, а ў лясніцтве плацілі зарплату і вышэйшую, і своечасова. Сям’я ў Валерыя Алегавіча сапраўды вялікая: выхоўваюць з жонкай чатырох сыноў і дачку. Старэйшы сын цяпер ужо курсант Разанскага ваеннага вучылішча, а вось самы малодшы — вучань другога класа. Калі ж шматдзетная сям’я атрымала кватэру ў Браславе цалкам за дзяржаўную падтрымку, В. Пучынскі яшчэ пару гадоў заставаўся ў лясніцтве, а потым працаўладкаваўся ў горадзе, спачатку — у доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў, затым — у «Браслаў-камунальніку». У транспартным участку камунальнага прадпрыемства Валерый Пучынскі выконвае розныя даручэнні: на прычэпе перавозіць грузы, калі трэба, чапляе на трактар шчотку ці рэцыклер — агрэгат, які разагравае халодны асфальт для ямкавага рамонту. Калі ідзе снег, навешвае лапату і ачышчае гарадскія вуліцы. У такі перыяд яго рабочы дзень можа пачынацца ў 2-3 гадзіны і працягвацца да позняга вечара. А як толькі настае пара веснавых палявых работ, кіраўніцтва «Браслаў-камунальніка» накіроўвае адказнага і спрактыкаванага механізатара на дапамогу ў падшэфнае сельгаспрадпрыемства «Слабодка-агра», дзе Валерый Алегавіч косіць травы, баршчэўнік, абкошвае прыфермскія тэрыторыі, а ў час жніва перасаджваецца за руль камбайна. Начальнік транспартнага ўчастка Генадзь Цітовіч адзначае, што В. Пучынскі мае ўсе катэгорыі кіравання транспартнымі сродкамі, з’яўляецца трактарыстам з вялікім стажам работы, выдатна ведае віды абслугоўваемай тэхнікі, самастойна яе рамантуе, з лёгкасцю можа разабраць і сабраць любы механізм. Пры гэтым характарызуецца высокай працаздольнасцю, заўжды бездакорна выканае любое даручэнне. За асабісты ўклад у развіццё жыллёва-камунальнай гаспадаркі і добрасумленную працу сёлета напярэдадні прафесійнага свята Валерый Пучынскі па хадайніцтве працоўнага калектыву ўзнагароджаны Ганаровай граматай Віцебскага аблвыканкама. ■ Казімір ПЯТУШКА. Фота аўтара Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Трактарыст 4 разраду транспартнага ўчастка КУП ЖКГ «Браслаў-камунальнік» Валерый Пучынскі працуе ў камунальнай службе чацвёрты год. Але, маючы стаж амаль ужо... |
|