Сумесны вышук – эфектыўны. 21.by

Сумесны вышук – эфектыўны

27.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

Фото носит иллюстративный характер

З 14 па 15 сакавіка на тэрыторыі краін СНД праводзіўся міждзяржаўны спецыяльны комплекс мерапрыемстваў «Вышук», які ўразіў сваімі вынікамі.

Па інфармацыі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, усяго за два дні айчыннымі аператыўнікамі затрыманы 204 злачынцы, 91 з якіх хаваўся ў іншых краінах, у асноўным у Расіі. Таксама знойдзены 115 прапаўшых без вестак грамадзян, устаноўлена месцазнаходжанне 545 адказчыкаў і даўжнікоў па грама­дзянскіх і эканамічных справах, з іх 167 — за мяжой. На тэрыторыі нашай рэспублікі выяўлены і затрыманы 30 злачынцаў: 28 шукалі расій­скія праваахоўнікі, а адзін за фінансавыя махінацыі быў аб’яўлены ў вышук па лініі Інтэрпола кампетэнтнымі органамі Іарданіі.

Ёсць чым пахваліцца ў тым ліку віцебскім міліцыянерам. У ходзе правя­дзення асноўнага этапа МСКМ «Вышук» супрацоўнікамі аддзелаў унутраных спраў вобласці затрыманы 26 абвінавачваных у злачынствах, устаноўлена месцазнаходжанне 14 злачынцаў для расійскай паліцыі, а таксама зной­дзены 11 грамадзян, якія лічыліся прапаўшымі без вестак. Свой уклад у агульную справу ўнеслі і праваахоўнікі Пастаў. Яны ўстанавілі месцазнаходжанне адной з жыхарак райцэнтра, якую шукалі паліцэйскія з Ліпецка па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства на тэрыторыі Ра­сійскай Федэрацыі.



Фото носит иллюстративный характер

— У расіян была інфармацыя, што гэта грама­дзянка можа быць у Паставах, — расказваў старшы оперупаўнаважаны групы вышуковай работы РАУС Яўгеній Чарэнка. — Мы знайшлі яе і адправілі ўсе неабходныя звесткі пра жанчыну ў Ліпецкае гарадское аддзяленне паліцыі. У сваю чаргу расійскія палі­цэйскія дапамаглі нам адшукаць жыхарку Варапаева, якая ў снежні 2016 года паехала на заработкі ў Маскву і з красавіка 2017-га перастала выходзіць на сувязь з роднымі. Тады была ўзбуджана крымінальная справа па факце яе знік­нення, заведзена вышуковая справа. У рамках апо­шняй накіраваны запыты ў аддзяленні паліцыі некалькіх адміністрацыйных акруг Масквы. І з аднаго з іх падчас правядзення аперацыі «Вышук» нам паведамілі, што раней быў знойдзены і пахаваны труп невядомай, якая аказалася нашай прапаўшай.

Па словах Яўгенія, такія комплексы мерапрыемстваў (а яны праводзяцца некалькі разоў у год як на міждзяржаўным, так і на рэспубліканскім, абласным узроўнях) істотна паляпшаюць паказчыкі аператыўна-службовай дзейнасці, паколькі ў спецыяльных аперацых аказваюцца задзейнічаны ўсе службы аддзела, пачынаючы з аховы і Дзяржаўта­інспекцыі. Тым не менш на сённяшні дзень прапаўшымі без вестак застаюцца 11 жыхароў нашага раёна, якія бясследна зніклі яшчэ ў перыяд 2001—2012 гадоў. З катэгорыі злачынцаў да гэтага часу не знойдзены трое. Гэта ўраджэнцы Пастаў Павел Мацулевіч, 30.05.1994 года нараджэння, які пражываў у вёсцы Пруднікі, і Мечыслаў Каравацкі, 10.08.1959 г.н., а таксама ўраджэнец Хаціл Аляксей Яршоў, 19.04.1988 г.н. Апошні можа знаходзіцца на тэрыторыі самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі, прымаючы ўдзел у баявых дзеяннях. Калі вам вядома месцазнаходжанне названых вышэй грамадзян, неадкладна паведаміце ў РАУС па нумары 4-10-02.

Алена ШАПАВАЛАВА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> Фото носит иллюстративный характер З 14 па 15 сакавіка на тэрыторыі краін СНД праводзіўся міждзяржаўны спецыяльны комплекс мерапрыемстваў «Вышук», які ўразіў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика