Каб лёгка было душы, трэба цяжкім шляхам ісці
На мінулым тыдні адбылося чарговае пасяджэнне Савета грамадскага пункта аховы правапарадку г.п. Хоцімск, у рабоце якога прынялі ўдзел: Ірына Хучава, намеснік пракурора Хоцімскага раена, і айцец Павел, настаяцель Свята-Пакроўскай царквы. На пасяджэнне былі запрошаны людзі, што ўчынілі адміністрацыйныя правапарушэнні. У асноўным, яны затрымлены ў грамадскіх месцах у стане алкагольнага ап’янення.
Ніна Васільеўна прыйшла адразу ў РАУС, шукала ўчастковага інспектара, каб паскардзіцца на мужа-скандаліста. Праўда, сама пры гэтым «ясным розумам» не адрознівалася. У выніку, на яе складзены адміністрацыйны пратакол. Між тым, у сям’і складваецца вельмі няпростая сітуацыя: перыядычна злоўжывае муж, злоўжывае і жонка, пад уздзеяннем алкаголю яны высвятляюць адносіны, што нярэдка заканчваецца цяжкімі цялеснымі… Што рабіць?
— Усе зразумела, — кажа Ніна Васільеўна. — Больш не буду скардзіцца на мужа. Буду цярпець ягоныя здзекі.
— Вам не трэба цярпець абразы і пабоі, — тлумачыць парушальніку намеснік пракурора. — Вам трэба вырашаць праблему, а яна значна глыбей. Можа вам варта разысціся, калі не можаце жыць разам у міры і павазе.
Члены Савета раяць жанчыне перш-наперш вырашыць праблемы са спіртным, сесці за стол перамоваў і высветліць, у чым жа тоіцца «корань зла». Хутчэй за ўсе, што як толькі сяброўства з алкаголем спыніцца, то і ў сям’і ўсе наладзіцца. Жанчыне таксама рэкамендавана працаўладкавацца.
Блізкае сяброўства з алкаголем маюць і іншыя правапарушальнікі. Ім таксама дадзены рэкамендацыі прайсці лячэнне ад алкагольнай залежнасці.
Акрамя таго, на СГПАП разгледжаны пытанні аб дзейнасці назіральных камісій на тэрыторыі райцэнтра і аб удзеле праваслаўнай царквы ў духоўна-маральным выхаванні жыхароў раена.
І вось што цікава, Богам чалавеку дадзена свабода выбару — ен сам выбірае па якім шляху яму ісці: граху ці імкнуцца да святла… Чаму ж людзі так часта выбіраюць не той шлях? У дзяцінстве ж ніхто не марыць стаць алкаголікам, пражыць жыцце марна… Навошта тады патрэбна гэтая свабода, калі мы не валодаем сілай волі? Калі шлях граху, легкі і просты, для нас прывабней? Чаму пачынаючы так «Хачу п’ю — хачу не п’ю», людзі заканчваюць у адзіноце, трасучыся над чаркай, не ў сілах супрацьстаяць «зяленаму змею»?
Не трэба звальваць свае праблемы на іншых. Запэўніваць, што ў тым, што «п’ю» вінаватыя ўсе — лёс, бацькі, муж ці жонка, начальнік, магнітныя буры. Вінаватыя заўседы мы самі. Так, ісці «правільным» шляхам цяжка. Цяжка адмаўляцца ад асалод, ад легкай нажывы, ад бяздзейнасці.
Затое потым душы легка. І гэта галоўнае.
Ганна МАВІЧ