На пажары ў Мінску выратаваныя шэсць чалавек. 21.by

На пажары ў Мінску выратаваныя шэсць чалавек

28.03.2018 11:46 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: mchs.gov.by

27 сакавіка ў 13.10 мінскія ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар у пад'ездзе дзевяціпавярховіка на вуліцы Ігнатоўскага, паведамляе прэс-служба МНС.

Прыбыўшы да месца выкліку, падраздзяленні МНС заўважылі, што з акна пад'езда на дзявятым паверсе ідзе дым. Выявілася, што на лесвічнай пляцоўцы загарэлася смецце.

Работнікі МНС выратавалі з кватэраў дзявятага паверха пры дапамозе масак шэсць чалавек, у тым ліку трох дзяцей. Пацярпелых пры здарэнні няма.

Пажар быў лакалізаваны і ліквідаваны ратавальнікамі. Сцены і столь лесвічнай пляцоўкі былі закураныя агнём. 

Мяркуецца, што прычынай пажару стала неасцярожнае абыходжанне з агнём.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: mchs.gov.by 27 сакавіка ў 13.10 мінскія ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар у пад'ездзе дзевяціпавярховіка на вуліцы Ігнатоўскага, паведамляе прэс-служба...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика