Ваша здароўе. 21.by

Ваша здароўе

30.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

АБАРАНІЦЕ СЯБЕ АД ТУБЕРКУЛЁЗУ

24 сакавіка адзначаўся Сусветны дзень барацьбы з туберкулёзам. Гэтае захворванне па-ранейшаму застаецца адным з самых небяспечных і распаўсюджаных. Штогод у Рэспубліцы Беларусь на туберкулёз захворвае больш за дзве тысячы чалавек. Чалавек можа захварэць незалежна ад статусу і матэрыяльнага стану.

Туберкулёз – цяжкае інфекцыйнае захворванне, якое перадаецца ад хворага па паветры пры кашлі, чханні, размове. Часцей за ўсё паражаюцца органы дыхання, хоць сустракаецца туберкулёз і нервовай, стрававальнай, мочапалавой, мазгавой абалонак, касцей, суставаў, скуры, вачэй і іншых органаў.

Вядучую ролю ва ўзнікненні захворвання іграюць фактары рызыкі: ужыванне алкаголю, курэнне, непаўнацэннае харчаванне, нервовыя і фізічныя перагрузкі, цукровы дыябет, язвенная хвароба, ВІЧ, хранічны бранхіт, пераахалоджванне, псіхічныя расстройствы і іншыя фактары, якія зніжаюць ахоўныя сілы арганізма.

Сімптомы захворвання, пры наяўнасці якіх неабходна тэрмінова звярнуцца да ўрача, наступныя: кашаль на працягу больш як трох тыдняў; наяўнасць у макроце прымесі крыві; патлівасць, асабліва па начах; страта апетыту; зніжэнне масы цела пры звычайным харчаванні; павышаная стамляльнасць, агульная слабасць; болі ў грудзях; павышэнне тэмпературы.

Ранняе выяўленне туберкулёзу – гарантыя яго поўнага вылечвання. Асноўны метад ранняга выяўлення – гэта флюараграфія грудной клеткі ў насельніцтва ва ўзросце старэй за 17 гадоў і пастаноўка ўнутрыкокавай пробы Манту і дыяскін тэсту ў дзяцей і падлеткаў.

Флюараграфічнае даследаванне жыхароў нашага раёна праводзіцца пульмасканам цэнтральнай раённай бальніцы, Дзераўнянскай участковай бальніцы і перасоўнымі флюараграфічнымі ўстаноўкамі абласнога тубдыспансера.У сучасны момант метад прамянёвай дыягностыкі з’яўляецца неад’емнай часткай клінічнага даследавання хворага і адной з асноўных крыніц аб’ектыўнай інфармацыі, неабходнай для своечасовай пастаноўкі дыягназу.

Своечасовае выяўленне туберкулёзу дае магчымасць лакалізаваць інфекцыю, не дазваляе ёй распаўсюдзіцца і прадухіляе заражэнне іншых. Дыягностыка і лячэнне туберкулёзу праводзіцца бясплатна.

Марына САНКЕВІЧ, урач-фтызіятр

Ірына ПЯТРОВІЧ, урач-эпідэміёлаг

 

НЕ БОЙЦЕСЯ ГРЫПУ

Працягваецца штодзённы маніторынг сітуацыі па вострых рэспіраторных інфекцыях. Захваральнасць у раёне характэрная для гэтага перыяду года. Выпадкаў грыпу сярод тых, хто захварэў, не зарэгістравана.

На асаблівым кантролі сітуацыя ў дзіцячых садах, школах, установах з кругласутачным прабываннем людзей. Колькасць дзяцей, якія адсутнічалі ў навучальных установах, не перасягала 10 працэнтаў.

У мэтах прафілактыкі захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі захоўвайце наступныя правілы: пазбягайце кантактаў з хворымі; не наведвайце месцы з вялікай колькасцю людзей; часцей мыйце рукі з мылам ці працірайце антысептычнымі сродкамі; не трыце рукамі вочы і нос; пры кашлі і чханні карыстайцеся аднаразовымі сурвэткамі, якія пры выкарыстанні выкідвайце; часцей праветрываце памяшканні, праводзьце вільготную ўборку; не займайцеся самалячэннем, вылікайце ўрача і строга выконвайце яно назначэнні.

Ірына ПЯТРОВІЧ, загадчыца аддзела эпідэміялогіі РЦГіЭ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
АБАРАНІЦЕ СЯБЕ АД ТУБЕРКУЛЁЗУ 24 сакавіка адзначаўся Сусветны дзень барацьбы з туберкулёзам. Гэтае захворванне па-ранейшаму застаецца адным з самых небяспечных і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика