Футбольную каманду з Расіі шпіталізавалі ў інфекцыйную бальніцу ў Гродне. 21.by

Футбольную каманду з Расіі шпіталізавалі ў інфекцыйную бальніцу ў Гродне

30.03.2018 15:27 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: Fotolia

Дзіцячую футбольную каманду з Расіі і трэнера шпіталізавалі ў абласную інфекцыйную бальніцу ў Гродне. Яны прыехалі ў Беларусь тры дні таму і знаходзіліся на базе адпачынку “Купалінка”. Уначы 29 сакавіка ім стала кепска. Спачатку “хуткая” адвезла ў бальніцу 10 дзяцей, пасля забрала і трэнера. У іх падазрэнне на кішачную інфекцыю (а ў аднаго хлопчыка падазрэнне на рэспіратарную інфекцыю), піша “Гродзенская праўда”.

Ад бацькоў дзяцей, якія іх суправаджалі, стала вядома, што яшчэ па дарозе ў Беларусь у аднаго з дзяцей назіраліся падобныя сімптомы, але па меддапамогу не звярталіся. Не выключаецца магчымасць перадачы інфекцыі па ланцужку іншым дзецям.

Адзначаецца, што стан расіян стабільны. Іх шпіталізавалі для назірання і высвятлення дыягназу. Тым часам на базе адпачынку “Купалінка” праводзіцца эпідэміялагічнае расследаванне з мэтай устанаўлення прычын і ўмоў узнікнення заражэння.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Fotolia Дзіцячую футбольную каманду з Расіі і трэнера шпіталізавалі ў абласную інфекцыйную бальніцу ў Гродне. Яны прыехалі ў Беларусь тры дні таму і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика