Палажэнне конкурсу фатаграфій “Зямля бацькоў — жыцця крыніца”
30.03.2018
—
Разное
|
ПАЛАЖЭННЕ КОНКУРСУ ФАТАГРАФІЙ “ЗЯМЛЯ БАЦЬКОЎ — ЖЫЦЦЯ КРЫНІЦА”
1.1. Дадзенае Палажэнне вызначае задачы, конкурсныя патрабаванні і парадак правядзення конкурсу фатаграфій “Зямля бацькоў — жыцця крыніца” (далей — Фотаконкурс), а таксама парадак вызначэння і ўзнагароджання пераможцаў. 1.2. Арганізатарам фотаконкурсу з’яўляецца ўстанова “Рэдакцыя раённай газеты “Асіповіцкі край”. 1.3. Фотаконкурс праводзіцца ў рамках Года малой радзімы, абвешчанага ў Рэспубліцы Беларусь. 1.4. Фотаконкурс праходзіць з 1 красавіка 2018 года па 15 снежня 2018 года. Прыём работ на Фотаконкурс праводзіцца на ўмовах, выкладзеных у гэтым Палажэнні. 1.5. Палажэнне прадастаўляецца для азнаямлення ўсім зацікаўленым асобам, якія прэтэндуюць на ўдзел у фотаконкурсе і публікуецца ў адкрытым доступе на сайце www.gzt-akray.by.
Фарміраванне грамадзянска-патрыятычных адносін і пачуцця прыналежнасці да сям’і, горада, краіны; да прыроды і культурнай спадчыны роднага краю. Стварэнне ўмоў для духоўнага і культурнага росту жыхароў Асіповіччыны, развіццё цікавасці да славутых мясцін. Інфармаванне жыхароў і гасцей раёна аб культурнай і гістарычнай спадчыне з дапамогай фатаграфіі. Фарміраванне банка фатаграфіі пра родны край, раскрыццё важнасці сучасных праблем па захаванні і выкарыстанні культурнай спадчыны.
3.1. Да ўдзелу ў фотаконкурсе запрашаюцца жыхары Асіповіцкага раёна без абмежавання ўзросту, у намінацыі «Асіповіччына вачыма сяброў» — фатографы з іншых раёнаў, абласцей, замежных краін. 3.2. Фотаконкурс праводзіцца па трох асноўных і дадатковай спецыяльнай намінацыях: “У аб’ектыве — Сям’я” — фатаграфіі, якія адлюстроўваюць беражлівыя адносіны да сямейных каштоўнасцей, непарыўную сувязь пакаленняў, сямейныя радаводы; “Палітра радзімы маёй” — фатаграфіі прыроды, славутасцей, месцаў адпачынку, святочных мерапрыемстваў, кірмашоў, традыцый, якія праводзяцца на нашай малой радзіме; “Асіповіцкі край вачыма сяброў” — фатаграфіі раёна і яго жыхароў, зробленыя падчас наведвання Асіповіччыны фатографамі, якія пражываюць у іншых раёнах рэспублікі, замежных краінах. Спецыяльная намінацыя — самыя гумарыстычныя ці нечаканыя (унікальныя) кадры; лепшы чорна-белы кадр. 3.3. Фотаработы дасылаюцца аўтарам на e-mail рэдакцыі: osip_kray@mogilev.by. 3.4. У работах, што накіроўваюцца на Фотаконкурс, абавязкова павінны ўказвацца намінацыя, назва работы, прозвішча і імя аўтара, яго кантактныя тэлефоны. 3.5. Да конкурсных работ прад’яўляюцца наступныя тэхнічныя патрабаванні: фармат — JPEG, JPG; памеры: для гарызантальных работ — ад 1400 пікселяў па гарызанталі; для вертыкальных работ — ад 1400 пікселяў па вертыкалі; памер файла — не менш за 600 kB. Конкурсныя работы не павінны мець якіх-небудзь аўтарскіх плашак, аўтарскіх знакаў, дададзеных рамак, надпісаў і г.д. 3.6. На фотаконкурс прымаюцца чорна-белыя і каляровыя фатаграфіі. Дапускаецца апрацоўка фатаграфіі, што накіроўваюцца на Фотаконкурс, з дапамогай камп’ютэрных праграм (графічных рэдактараў). Разумнае прымяненне рэтушы, якая падкрэслівае аўтарскую задуму, дапускаецца. 3.7. Колькасць фотаработ ад аднаго аўтара для ўдзелу ў Фотаконкурсе — не больш за тры. 3.8. Арганізатар конкурсу пакідае за сабой права не прымаць да ўдзелу ў конкурсе фатаграфіі, калі яны не адпавядаюць патрабаванням, прадугледжаным пунктамі 3.4-3.5 гэтага Палажэння. Арганізатары конкурсу таксама пакідаюць за сабой права не прымаць да ўдзелу фатаграфіі, якія не адпавядаюць пэўнаму якаснаму і тэхнічнаму узроўню, без тлумачэння прычын. 3.9. Арганізатар конкурсу пакідае за сабой права тыражавання і дэманстрацыі фотаработ без выплаты аўтарскага ганарару, але з указаннем аўтарства і назвы работ.
4.1. Вынікі падводзяцца штоквартальна па ўсіх намінацыях. Адабраныя работы ўдзельнічаюць у фінале конкурсу. 4.2. Прызёрамі фотаконкурсу становяцца тры здымка ў кожнай намінацыі, якія набралі найбольшую колькасць балаў па рашэнні рэдакцыйнага журы ў складзе старшыні журы галоўнага рэдактара газеты “Асіповіцкі край” Кулакова В.А., членаў журы: намесніка галоўнага рэдактара Саўрыцкага Д.В., адказнага сакратара Лепляніной-Кубар А.М., фотакарэспандэнта Царык Н.Д., рэдактара інтэрнэт-рэсурсу Талейкі М.А. Ацэньваюцца: адпаведнасць тэме фотаконкурсу, мастацкі ўзровень, арыгінальнасць ідэі, кампазіцыя, тэхніка і якасць выканання. 4.3. Лепшыя конкурсныя работы будуць апублікаваныя ў газеце “Асіповіцкі край”, усе прызёры ўзнагароджаны Дыпломамі адпаведнай ступені, уладальнікі I месцаў у кожнай намінацыі таксама ўзнагароджваюцца падпіскай на 3 месяцы на газету «Асіповіцкі край». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ПАЛАЖЭННЕ КОНКУРСУ ФАТАГРАФІЙ “ЗЯМЛЯ БАЦЬКОЎ — ЖЫЦЦЯ КРЫНІЦА” АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI 1.1. Дадзенае Палажэнне вызначае задачы, конкурсныя патрабаванні і парадак...
|
|