Фура з каровамі пад Баранавічамі пратараніла грузавік з кандытарскімі вырабамі
30.03.2018 18:24
—
Разное
|
![]() Фота: Наш край У Баранавіцкім раёне на 199-м км трасы Брэст-Мінск-мяжа Расійскай Федэрацыі 28 сакавіка каля 14.30 здарылася трагікамічная аўтааварыя. Як паведамляе сайт , з боку Брэста ў бок Мінска ехала калона з некалькіх фур з польскімі нумарамі. У машынах транзітам праз Беларусь у Расію перавозілі кароваў. Адна фура пайшла на абгон грузавіка "ГАЗ", які ехаў у спадарожным напрамку. Але пры гэтым фура на поўнай хуткасці стукнула грузавік. Ад удару аўтамабіль, які перавозіў скрынкі з кандытарскімі вырабамі, вылецеў у правы па руху кювет. Машына перакулілася, а потым зноў стала на колы. Хаця аўто аьрымала моцныя пашкоджанні, кіроўца ў ДТЗ не пацярпеў. Кіроўца фуры, якая стала вінаваўцай ДТЗ, патлумачыў, што не ўлічыў габарыты свайго аўтамабіля пры абгоне. Гэта і прывяло да аўтааварыі. Па факце здарэння праводзіцца праверка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Наш край У Баранавіцкім раёне на 199-м км трасы Брэст-Мінск-мяжа Расійскай Федэрацыі 28 сакавіка каля 14.30 здарылася трагікамічная аўтааварыя. Як паведамляе... |
|