Былым гродзенскім піўзаводам нарэшце зацікавіліся інвестары. 21.by

Былым гродзенскім піўзаводам нарэшце зацікавіліся інвестары

31.03.2018 11:32 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Год таму па рашэнні эканамічнага суда гістарычны будынак быў вернуты ў камунальную ўласнасць горада, а літаральна праз некалькі месяцаў тут адбыўся пажар, які пашкодзіў значную частку аб’екта. Але былы гродзенскім піўзаводам зацікавіліся інвестары. Аб гэтым паведаміў падчас прэс-канферэнцыі старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў, распавядае «Звязда».


— Зараз вядуцца перагаворы з шэрагам інвестараў, якім пастаўлены пэўныя ўмовы па аднаўленні выгляду завода, — адзначыў Краўцоў. — Спадзяёмся, што яны зацікавяцца гэтым аб’ектам, які знаходзіцца ў прыгожым месцы на беразе Нёмана, і напоўняць яго новым, цікавым зместам.

Нагадаем, што будынак быў некалі палацам і належаў роду Сапегаў і Агінскіх. У другой палове 19 стагоддзя аўстрыйскі купец заснаваў тут броварню. Традыцыі былі працягнуты і ў савецкі час, але завод не вытрымаў канкурэнцыі і 10 гадоў таму яго закрылі. Аб’ект некалькі разоў выстаўлялі на аўкцыён і толькі праз пяць гадоў яго прадалі. Але пэўных вынікаў гэта не прынесла.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зараз вядуцца перагаворы з шэрагам інвестараў, якім пастаўлены пэўныя ўмовы па аднаўленні выгляду завода. Гарадскія ўлады спадзяюцца, што яны зацікавяцца гэтым...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика