Асвячэнне ежы ў Вялікую Суботу адбываецца ў касцёлах Зэльвеншчыны (+відэа). 21.by

Асвячэнне ежы ў Вялікую Суботу адбываецца ў касцёлах Зэльвеншчыны (+відэа)

31.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёння ў каталіцкіх вернікаў – Вялікая субота. Традыцыйна ў гэты дзень гаспадыні рыхтуюць стравы на святочны стол.

Пафарбаваныя яйкі, духмяныя пірагі, мясныя стравы і многае іншае складаюць ва ўпрыгожаны кошычак і адпраўляюцца ў касцёл.


Шматлюдна ў касцёле Святой Тройцы г.п.Зэльва было ў 12 гадзін. Каб захаваць і перадаць духоўную традыцыю, бацькі прыйшлі з дзецьмі, бабулі прывялі ўнукаў.




Пасля спецыяльнай малітвы ксёндз Яцэк Маркель пакрапіў святой вадой велікодную ежу.


Асвячэнню ежы вернікі надаюць асаблівы сэнс у перажыванні Вялікадня. Але перш за ўсё памятаюць, што галоўную ролю ў перыжыванні таямніцы смерці і змёртвыхпаўстання Езуса Хрыста з’яўляецца духоўная падтрымка праз малітву. Таму на спяшаліся пакідаць святыню, а засталіся каля труны Пана Езуса, каб памаліцца ў цішыні, паразважаць над сваім жыццём і ўчынкамі.


Асвячэнне ежы будзе адбывацца праз кожныя дзве гадзіны.




Вечарам католікі прымуць удзел у вігілійнай Святой Імшы.

Людміла ПОПКА.

 

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика