Біскуп Аляксандр Кашкевіч цэлебраваў імшу вячэры Пана ў Ваўкавыску
01.04.2018
—
Разное
|
29 сакавіка біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч цэлебраваў урачыстую святую Імшу Вячэры Пана ў касцёле св. Вацлава ў Ваўкавыску. Гэтая Імша ўводзіць у атмасферу Пасхальнага Трыдууму. Пасхальны Трыдуум – гэта тры найважнейшыя ў гісторыі чалавецтва дні, падчас якіх здзейснілася справа збаўлення. На Эўхарыстыі сабраліся шматлікія вернікі, каб дзякаваць за сакрамэнты святарства і Эўхарыстыі, устаноўленыя Езусам Хрыстом у Вялікі чацвер. У гаміліі біскуп Кашкевіч адзначыў, што ў дзень перад сваёй смерцю, якая раз і назаўсёды вызваліла ўвесь чалавечы род з няволі зла і граху, Пан Езус даў людзям сваё Цела і Кроў, значыць сябе самога, пад постацямі хлеба і віна. «У белай Гостыі і ў келіху, напоўненым віном, сакрамэнтальным чынам Ён укрыў сваё ўкрыжаванае Цела, сваю пралітую за нас Кроў – укрыў усю сваю любоў, якая знайшла свой найбольшы выраз на дрэве крыжа», – сказаў іерарх. Як дадаў іерарх, Хрыстус пастанавіў, каб Яго пасхальная гасціна не скончылася ў той вечар Вялікага чацвярга; Яго жаданнем было, каб усе Яго вучні, усіх часоў, ажно да сканчэння свету, маглі ўдзельнічаць у гэтай незвычайнай гасціне любові. Біскуп заклікаў вернікаў дзякаваць Пану за цудоўны, неспасцігальны дар Эўхарыстыі і часта прыступаць да Эўхарыстычнага стала. «Дазволім Езусу, каб сваёй боскай любоўю Ён перамяняў нас у Сябе. Тады ўжо тут, на зямлі, у нас будзе прадчуванне неба. Бо неба там, дзе ёсць любоў», – дадаў іерарх. Пасля святой Камуніі адбылося перанясенне Найсвяцейшага Сакрамэнту ў «цямніц», якая з’яўляецца сімвалам заключэння Езуса ў вязніцу ў ноч перад Мукай. Падчас працэсіі спяваўся эўхарыстычны гімн аўтарства св. Тамаша Аквінскага «Pange lingua» («Слаў, народ, таямніцу»). Вернікі доўга трывалі на адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту. Таксама ў гэты дзень парафіяне выказалі віншаванні прысутнаму сярод іх біскупу, свайму пробашчу кс. прэлату Антонію Філіпчыку і іншым святарам, якія служаць у парафіі, паведамляе Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
29 сакавіка біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч цэлебраваў урачыстую святую Імшу Вячэры Пана ў касцёле св. Вацлава ў Ваўкавыску. Гэтая Імша... |
|