Каталіцкія вернікі сустрэлі Вялікдзень (Будзе відэа)
01.04.2018
—
Разное
|
Суботнім вечарам прыхаджане зэльвенскага касцёла разам са сваімі сем’ямі з спяшаліся на ўрачыстае Богаслужэнне. На тварах людзей чытаўся радасны настрой – усе з нецярпеннем .
У пачатку імшы ксёндз Яцэк Маркель правёў абрад благаславення агню і ўвайшоў у пагружаную ў цемру святыню з вялікай свечкай у руках – пасхалам.
Ад яе свае свечкі запалілі прысутныя. І храм напоўніўся святлом.
Ксёндз праспяваў старажытны гімн, які абвяшчае ўваскрэсенне Хрыста. Затым пачалося чытанне ўрыўкаў з Бібліі і спяванне псальмаў.
Падчас літургіі ўпершыню пасля Вялікага посту ў касцёле зноў загучала радаснае “Алелюя!”.
З нагоды Светлага Хрыстова Уваскрэсення Яцэк Маркель зачытаў пастарскі ліст біскупа Аляксандра Кашкевіча, віншаванне старшыні раённага выканаўчага камітэта і старшыні раённага Савета дэпутатаў. Шчырыя прысутным адрасаваў і сам святар. Па традыцыі ў гэты дзень адбылася ўрачыстая працэсія з Найсвяцейшым Сакрамантам, якую ўзначаліў настаяцель касцёла.
Завяршылася Богаслужэнне спяваннем гімна “Цябе, Божа, праслаўляем”. Адзначаць Хрыстова Уваскрэсенне каталіцкія вернікі будуць на працягу цэлага тыдня. Наталля Мацю |
|