Сёння вернікі каталіцкай канфесіі святкуюць Вялікдзень. 21.by

Сёння вернікі каталіцкай канфесіі святкуюць Вялікдзень

01.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

cisafisha_139773373414_593ebce0b59b3«Аллелюя! Ён жыве, наш Пан, паверце!..»
У гэтых словах велікоднай песні адлюстравана галоўная прычына радасці, якая напаўняе нас, у гэтыя святочныя дні.
Ранкам Змёртвыхпаўстання пустая грабніца Хрыста на працягу стагоддзяў нагадвае нам праўду, што апошнім жэстам Божага Сына на зямлі з’яўляецца не крыж. Цярпенне i смерць былі толькі прадказаннем (хоць i вельмі неабходным) паўстання з мёртвых.
Радасць наша павялічваецца з імкненнем зразумець, што у Хрыстовым уваскрашэнні ёсць таксама i наша перамога над любым злом, якое адбірае радасць жыцця i цярпення ў еднасці з Богам.
Мае святочныя пажаданні з’яўляюцца адначасова малітвай, каб праўда пра ўваскрашэнне няспынна ўмацоўвала веру, карміла нашу надзею, вучыла любові да Бога i людзей!
I няхай Велікодны час стане добрай магчымасцю сустрэчы са Змёртвыхпаўсталым Хрыстом для ўcix людзей, асабліва тых, хто церпіць або знаходзіцца ў смутку.
З малітвай i благаслаўленнем ксёндз-дэкан Крыштаф СІЛКОЎСКІ, пробашч Шаркаўшчынскай парафіі “Узвышэння Святога Крыжа».

***

Уважаемые верующие и священнослужители!

От всего сердца поздравляем вас с праздником Воскресения Христова!

Пасха символизирует торжество жизни, неразрывную связь времен и поколений, объединяет нас общей радостью и надеждой. Без обретения духовных ориентиров немыслима жизнь отдельного человека, процветание общества, развитие страны. Светлая Пасха дает каждому из нас возможность переосмыслить свои желания, устремления и поступки, обратиться к вечным ценностям и высоким идеалам.

В эти прекрасные весенние дни каждый стремится окружить заботой родных и близких, поделиться с ними радостью праздника, подарить тепло душевного общения.

Искренне желаем вам крепкого здоровья, благополучия, хорошего настроения, согласия в семьях, реализации благородных замыслов и успеха в созидательном труде.

 

Председатель Шарковщинского

районного исполнительного

комитета

 

Д.М.Ломако

Председатель Шарковщинского

районного Совета депутатов

 

 

В.С.Шпец

Оставить комментарий

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика