Мацней за ўсіх — «Валевачы»
02.04.2018
—
Разное
|
Перамога каманды адкрытага акцыянернага таварыства “Валевачы” (на здымку) у спартакіядзе раённай прафсаюзнай арганізацыі аграпрамысловага комплексу шмат для каго стала нечаканасцю.
Адметна, што важкі ўнёсак у скарбонку агульнага поспеху зрабіў дырэктар гаспадаркі Андрэй Грыцкевіч, які заняў першае месца ў спаборніцтвах па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі. Ветурач Вольга Шакун стала другой у плаванні. Бухгалтар Аксана Сачок паказала трэці вынік у дартсе, а яе дачка Алеся, якая працуе ў гаспадарцы ветурачом, фінішавала на трэцім месцы ў спаборніцтвах тэнісістаў. Галоўны аграном Станіслаў Шчасюк заваяваў другое месца ў гіравым спорце. А ў камандным заліку прадстаўнікі ААТ “Валевачы” ўвайшлі ў лік прызёраў у пяці з сямі відаў праграмы. Ігар АДАМОВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Перамога каманды адкрытага акцыянернага таварыства “Валевачы” (на здымку) у спартакіядзе раённай прафсаюзнай арганізацыі аграпрамысловага комплексу шмат для... |
|